Logo Polskiego Radia
Print

Мінюст імкнецца скараціць гіганцкія заробкі судовых выканаўцаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.09.2016 15:50
У групе 1200 ананімна выбраных судовых выканаўцаў 95 чалавек зарабіла больш за $25 тысяч за месяц.
Photo: www.polskieradio.pl

Міністэрства юстыцыі папрасіла ў Міністэрства фінансаў дадзеныя ў справе заробкаў 1200 судовых выканаўцаў. Гэта было патрэбна для таго, каб нанова вызначыць стаўкі аплаты за працу судовага выканаўцы.

Аказалася, што сярэднія даходы за месяц судовага выканаўцы ў Польшчы гэта 50 тысяч злотых ($12,5 тысяч). 95 асоб з групы 1200 чалавек зарабіла больш за 100 тысяч злотых ($25 тысяч). Судовых выканаўцаў, якія былі стратныя, было ў гэтай групе 18 чалавек.

Міністэрства юстыцыі зрабіла выснову, што настолькі вялікія заробкі неабходна скараціць і прапануе зьнізіць працэнтныя стаўкі за працу судовых выканаўцаў. Цяпер гэта 8-15% усяго спагнаньня, Міністэрства прапануе адну стаўку – 10%. У выпадку, калі даўжнік верне запазычанасьць цягам 14 дзён, ён заплаціць толькі 3%.

Цяпер судовы выканаўца са спагнаньня ўтрымлівае канцылярыю і сябе. Міністэрства юстыцыі імкнецца, каб спагнаньне стала дзяржаўнай данінай, якая паступае ў Дзяржбюджэт, а судовы выканаўца атрымае акрэсьлены працэнт ад спагнаньня.

Судовыя выканаўцы пратэстуюць. Яны абвінавачваюць міністэрства ў маніпуляцыі, таму што дадзеныя пра іх заробкі датычаць 2015 году, які быў вельмі добрым. Акрамя гэтага яны зазначаюць, што сёлета ў канцылярыі судовых выканаўцаў паступіла на палову менш справаў чым летась. Таксама прыбыло 100 новых канцылярый. «Занятасьць у канцылярыях упала на 10%», – паведаміў старшыня Краёвай рады судовых выканаўцаў Рафал Фрончэк. Ён таксама гаворыць пра хаос, які настане пасьля ўвядзеньня зьмен у закон аб працы судовых выканаўцаў.

Dziennik Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт