Logo Polskiego Radia
Print

Ксёндз здымае расу й нападае на рыма-каталіцкую царкву

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.09.2016 16:00
Збунтаваны ксёндз-нацыяналіст сказаў, што ён больш ня будзе шукаць сваё месца ў царкве, і пакідае духоўны сан.
Яцэк МендлярЯцэк МендлярPhoto: www.tvp.info

Працэдура зьмены духоўнага сану на сьвецкі мусіць прайсьці праз Ватыкан.

У аўторак 27-гадовы сьвяшчэньнік Яцэк Мендляр (Jacek Międlar) напісаў на Твітэры: «Я не магу спалучыць Праўду і Божае слова з лібэральнай мовай, у якую габрэйскія колы, лобі геяў, ды і мае начальнікі спрабавалі мяне загнаць». Ксёндз заклікаў католікаў узяць справы ў свае рукі і «вярнуць царкву хрысьціянам». У інтэрвію для СМІ Мэндляр крытыкаваў польскіх біскупаў за асуджэньне нацыяналізму і сувязі з масонамі.

Адначасова GW паведамляе, што беластоцкая пракуратура спыніла справу супраць ксяндза за распаўсюд нянавісьці падчас казаньня на юбілейнай сустрэчы польскіх нацыяналістаў.

Апазыцыйная дэпутатка польскага Сэйму Яанна Шэўрынг-Вельгус (Scheuring- Wielgus) напісала ліст папу Францішку з просьбай аб сустрэчы. Яна хоча закрануць пытаньне мовы нянавісьці, якую ўжываюць сьвятары ў Польшчы.

Gazeta Wyborcza/яс

tags: царква
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт