Logo Polskiego Radia
Print

Чаму падаюць зоркі?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.10.2016 17:31
  • Чаму падаюць зоркі? - Этнаастраномія.mp3
Гэтым пытаньнем займаецца энтаастраномія.
Авілін ЦімафейАвілін ЦімафейPhoto: radyjo.net/Я.Іванюк

Вакол нас знаходзіцца шмат рэчаў, на якіх адлюстраваныя розныя касьмічныя аб’екты. Напрыклад, арнамэнты на хатах ці на ручніках. І ў мове таксама ёсьць шмат тэрмінаў, зьвязаных зь небам. Усе чулі пра Вялікую ці Малую Мядзьведзіцу, аднак ужо ня кожны памятае, што былі таксама іншыя назвы як Воз, Вазок, Курачкі, Тры Каралі ці Тры сястры.

Гэтымі справамі займаецца этнаастраномія.

Першую спробу грунтоўнай распрацоўкі беларускага этнаграфічнага матэрыялу у сфэры астраноміі зрабіў Цімафей Авілін з Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы й літаратуры ў Менску. Яго кніга „Паміж небам і зямлёй: энтаастраномія” атрымала прэмію VІ Міжнароднага кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі ў Коўна ў намінацыі „Найлепшая манаграфія ў гуманітарных навуках”.

У кнізе запісана шмат этнаграфічнага матэрыялу з розных мясьцінаў Беларусі.

Гутарку Яраслава Іванюка з Ц. Авіліным слухайце ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт