Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ствараюць рай для беларускіх бяздомных сабак (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.10.2016 11:10
  • Сабакі.mp3
Польскія абаронцы жывёл шукаюць для бяздомных сабак зь Беларусі новых гаспадароў.

http://otoz.pl/ratujemy-psy-z-bialorusi-przekraczamy-granice-by-zapobiec-cierpieniu/
Палякі ствараюць рай для беларускіх бяздомных сабак
Польскія абаронцы жывёл шукаюць для бяздомных сабак зь Беларусі новых гаспадароў.
Актывісты з Таварыства аховы жывёл «Animals» у свой прыватны час прывозяць у Польшчу бяздомных сабак зь Беларусі, каб тут знайсьці для іх новы дом. Дзякуючы гэтаму 18 сабак ужо мае новае жыцьцё. У Беларусі іх чакала б сьмерць.
Патрыцыя Вайхт з таварыства «Animals»расказвае, што ідэя нарадзілася вельмі спантанна й выпадкова. Яна перапісвалася са сваёй сваячкай зь Вільні, якая прыслала ёй здымкі беларускіх сабак і расказала пра іх цярпеньне.
П. Вайхт: Яна расказала, што пасьля адлову бяздомных сабак трымаюць у спэцыяльных прыёмніках пяць дзён, а пасьля, калі па іх ніхто ня прыйдзе, забіваюць. Вядома, што ў Беларусі амаль не існуе практыка, калі сабак забіраюць з прыёмнікаў, няма закону аб абыходжаньні з жывёлай. Было зразумела, што гэтых сабак крыўдзяць, што ім патрэбная дапамога. Для мяне няма розьніцы, ці гэта польскі, кітайскі ці беларускі сабака. Гэта жывая істота й трэба было гэтым сабакам дапамагчы. Я нясьмела паказала сваёй начальніцы некалькі здымкаў сабак і запыталася, ці мы неяк можам дапамагчы ім і маёй сваячцы, якая пры дапамозе беларускіх валянтэраў выцягвала гэтых сабак з прыёмнікаў, трымала іх дома, але ня ведала, што зь імі далей зрабіць. Адказ маёй начальніцы быў імгненны: так, дапамагаем.
У траўні ў польскую Гдыню прыехалі першыя дзесяць сабак (толькі такую колькасьць валянтэрка зь Вільні магла правезьці празь мяжу). Цягам двух тыдняў усе сабакі знайшлі новы дом. У верасьні прыехалі чарговыя дзесяць сабак, зь якіх восем ужо маюць новых гаспадароў. Патрыцыя Вайхт ужо думае пра трэцюю групу беларускіх сабак. Чарговую дзясятку плянуецца прывезьці яшчэ да канца бягучага году.
Актывістка запэўнівае, што ўсе сабакі прыяжджаюць з поўнай дакумэнтацыяй і патрэбнымі прышчэпкамі, а іх транспарт адбываецца цалкам легальна.
П. Вайхт: Працэс выкупу сабакі зь Беларусі, пасьля перавозка ў Вільню й далей да нас трываюць каля двух месяцаў, паколькі іх кастрыруюць, прывіваюць і прывозяць у Польшчу цалкам гатовых для «ўсынаўленьня». Гэтыя сабакі потым трапляюць у розныя месцы Польшчы. Па іх прыяжджаюць людзі з Уроцлава, з Кракава, яны ўзрушаныя гісторыяй гэтых сабак. Ад віленскіх валянтэраў ведаем характар гэтага сабакі, ці ён можа жыць у кватэры, ці лепш на падворку, і вельмі дакладна іх апісваем.
У больш за дзесяць выпадкаў было так, што яшчэ перад тым, як сабакі прыехалі ў Польшчу, для іх ужо былі падрыхтаваныя новыя дамы. «Гэта вельмі кранальны момант», – кажа Патрыцыя Вайхт, голас у якой на сэкунду задрыжаў.
П. Вайхт: Гэта вельмі кранальнае, калі сабакі, стомленыя дарогай, перапужаныя дарогай, новай сытуацыяй, новымі пахамі адразу трапляюць у абдымкі людзей, якія іх любяць. Гэта цудоўна. Гэта дае мне сілы для далейшай працы. Канешне, гэта кропля ў моры, але гэта цудоўна, што можна дапамагчы сабакам, якія церпяць і якім патрэбная дапамога ў такой жа ступені, як і польскім жывёлам.
Патрыцыя Вайхт кажа, што беларускімі сабакамі яна займаецца ў свой вольны прыватны час, таму працэс перавозкі сабак зь Беларусі не адбываецца коштам польскіх жывёл.
П. Вайхт: Я раблю гэта бясплатна. Раблю тады, калі іншыя чытаюць кнігі ці глядзяць тэлевізар. Я тады спрабую знайсьці гаспадароў беларускім сабакам. Калі нехта мне кажа, што бяздомных польскіх сабак таксама шмат, то на мяне гэта дзейнічае як чырвоны колер на быка. Для мяне гэта жывая істота. Ня важна, ці польская, ці ня польская. Гэта жывёла, якой трэба дапамагчы. Я дапамагаю польскім сабакам у час працы, а пасьля яе стараюся знайсьці новы дом сабакам зь Беларусі, зрабіць усё, каб яны прыехалі да нас. Я не раблю гэта сама. Ёсьць асобы, якія робяць здымкі, апісваюць, высылаюць аб’явы. Усе мы робім гэта з цэлага сэрца.
Патрыцыя Вайхт кажа, што яна ня спыніцца й будзе ратаваць бяздомных беларускіх сабак пакуль у яе хопіць сіл.
Ав/здымкі са старонкі Таварыства аховы жывёл «Animals»

Актывісты з Таварыства аховы жывёл «Animals» у свой прыватны час прывозяць у Польшчу бяздомных сабак зь Беларусі, каб тут знайсьці для іх новы дом. Дзякуючы гэтаму 18 сабак ужо маюць новае жыцьцё. У Беларусі іх чакала б сьмерць.

Патрыцыя Вайхт з таварыства «Animals» расказвае, што ідэя нарадзілася вельмі спантанна й выпадкова. Яна перапісвалася са сваёй сваячкай зь Вільні, якая прыслала ёй здымкі беларускіх сабак і расказала пра іх цярпеньне.

П. Вайхт: Яна расказала, што пасьля адлову бяздомных сабак трымаюць у спэцыяльных прыёмніках пяць дзён, а пасьля, калі па іх ніхто ня прыйдзе, забіваюць. Вядома, што ў Беларусі амаль не існуе практыка, калі сабак забіраюць з прыёмнікаў, няма закону аб абыходжаньні з жывёлай. Было зразумела, што гэтых сабак крыўдзяць, што ім патрэбная дапамога. Для мяне няма розьніцы, ці гэта польскі, кітайскі ці беларускі сабака. Гэта жывая істота й трэба было гэтым сабакам дапамагчы. Я нясьмела паказала сваёй начальніцы некалькі здымкаў сабак і запыталася, ці мы неяк можам дапамагчы ім і маёй сваячцы, якая пры дапамозе беларускіх валянтэраў выцягвала гэтых сабак з прыёмнікаў, трымала іх дома, але ня ведала, што зь імі далей зрабіць. Адказ маёй начальніцы быў імгненны: так, дапамагаем.

/

У траўні ў польскую Гдыню прыехалі першыя дзесяць сабак (толькі такую колькасьць валянтэрка зь Вільні магла правезьці празь мяжу). Цягам двух тыдняў усе сабакі знайшлі новы дом. У верасьні прыехалі чарговыя дзесяць сабак, зь якіх восем ужо маюць новых гаспадароў. Патрыцыя Вайхт ужо думае пра трэцюю групу беларускіх сабак. Чарговую дзясятку плянуецца прывезьці яшчэ да канца бягучага году.

Актывістка запэўнівае, што ўсе сабакі прыяжджаюць з поўнай дакумэнтацыяй і патрэбнымі прышчэпкамі, а іх перавозка адбываецца цалкам легальна.

П. Вайхт: Працэс выкупу сабакі зь Беларусі, пасьля перавозка ў Вільню й далей да нас трываюць каля двух месяцаў, паколькі іх кастрыруюць, прывіваюць і прывозяць у Польшчу цалкам гатовых для «ўсынаўленьня». Гэтыя сабакі потым трапляюць у розныя месцы Польшчы. Па іх прыяжджаюць людзі з Уроцлава, з Кракава, яны ўзрушаныя гісторыяй гэтых сабак. Ад віленскіх валянтэраў мы ведаем характар гэтага сабакі, ці ён можа жыць у кватэры, ці лепш у двары, і вельмі дакладна іх апісваем.

/

У больш чым дзесяці выпадкаў было так, што яшчэ перад тым, як сабакі прыехалі ў Польшчу, для іх ужо былі падрыхтаваныя новыя дамы. «Гэта вельмі кранальны момант», – кажа Патрыцыя Вайхт, голас у якой на сэкунду задрыжаў.

П. Вайхт: Гэта вельмі кранальна, калі сабакі, стомленыя дарогай, перапужаныя дарогай, новай сытуацыяй, новымі пахамі адразу трапляюць у абдымкі людзей, якія іх любяць. Гэта цудоўна! Гэта дае мне сілы для далейшай працы. Канешне, гэта кропля ў моры, але гэта цудоўна, што можна дапамагчы сабакам, якія церпяць і якім патрэбная дапамога ў такой жа ступені, як і польскім жывёлам.

Патрыцыя Вайхт кажа, што беларускімі сабакамі яна займаецца ў свой вольны прыватны час, таму працэс перавозкі сабак зь Беларусі не адбываецца коштам польскіх жывёл.

П. Вайхт: Я раблю гэта бясплатна. Раблю тады, калі іншыя чытаюць кнігі ці глядзяць тэлевізар. Я тады спрабую знайсьці гаспадароў беларускім сабакам. Калі нехта мне кажа, што бяздомных польскіх сабак таксама шмат, то на мяне гэта дзейнічае як чырвоны колер на быка. Для мяне гэта жывая істота! Ня важна: ці польская, ці ня польская. Гэта жывёла, якой трэба дапамагчы. Я дапамагаю польскім сабакам у час працы, а пасьля яе стараюся знайсьці новы дом сабакам зь Беларусі, зрабіць усё, каб яны прыехалі да нас. Я не раблю гэта адна. Ёсьць асобы, якія робяць здымкі, апісваюць, высылаюць аб’явы. Усе мы робім гэта з цэлага сэрца.

Патрыцыя Вайхт кажа, што яна ня спыніцца й будзе ратаваць бяздомных беларускіх сабак пакуль у яе хопіць сіл.

/

ав/здымкі са старонкі Таварыства аховы жывёл «Animals»

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт