Logo Polskiego Radia
Print

Польская школа паляпшае вынікі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.12.2016 14:51
Польскія вучні трэція па чытаньні ў ЭЗ і шостыя па матэматыцы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства адукацыі не бярэ іх пад увагу. Так штодзёнка “Gazeta Wyborcza” камэнтуе вынікі апошняга тэсту PISA.

Тэст PISA – гэта міжнародная ацэнка навыкаў вучняў, якую ладзіць АЭСР, якая аб’ядноўвае найбольш разьвітыя краіны сьвету. Тэст правярае кампэтэнцыі 15-годкаў у вырашэньні праблемы, аргумэнтаваньня ды інтэрпрэтацыі. З апошняга тэсту вынікае, што польскія вучні трэція па чытаньні ў ЭЗ і шостыя па матэматыцы. Гэта доказ таго, што існуючая сыстэма добра працуе, піша газэта.

Выданьне зазначае, што ўрад заплянаваў адукацыйную рэформу ды хоча ліквідаваць існуючы падзел на пачатковую школу ды гімназіі. Вынікі тэсту PISA паказваюць, што польская сыстэма адукацыі застаецца сярод лідараў, захоўваюцца пазытыўныя тэндэнцыі да далейшага разьвіцьця.

Міністэрства адукацыі заявіла, што тэст PISA – гэта толькі адзін элемэнт у ацэнцы працы школы, апроч таго ня варта яго выкарыстоўваць да палітычных спрэчак, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт