Logo Polskiego Radia
Print

2017 год: трэнды на постсавецкай прасторы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.01.2017 15:30
  • 2017-трэнды.mp3
У сьвеце на бягучы год найважнейшай тэмай стануць адносіны паміж новым амэрыканскім прэзыдэнтам і гаспадарoм Крамля.

Дональд Трамп падчас выбарчай кампаніі заяўляў пра тое, што паспрабуе дамовіцца з Уладзімірам Пуціным. Што гэтая дамова азначае для Ўсходняй Эўропы?

Сярод экспэртаў няма цяпер адзінства ў ацэнках і прагнозах на гэты год. Адны непакояцца, што дамова Вашынгтона з Масквой можа прывесьці да падзелу сьвету на зоны ўплыву і постсавецкая прастора пяройдзе пад поўны кантроль Масквы. Найбольш гэтага сцэнару баяцца ў Кіеве ды Менску. Ёсьць і іншыя галасы, якія кажуць, што ў Вашынгтоне заканадаўчая ўлада належыць да Рэспубліканцаў, і амэрыканскі Кангрэс не дазволіць Трампу адрачыся ад сваіх эўрапейскіх хаўрусьнікаў.

Таксама ёсьць пытаньні адносна здольнасьці Расеі ўзяць пад кантроль постсавецкую тэрыторыю. Апошні год быў кепскім для эканомікі Расеі, у Масквы зьмяншаюцца рэсурсы. Мы папрасілі даць прагнозы таго, што чакае постсавецкую прастору ў бягучым 2017 годзе палітоляга Паўла Ўсава.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт