Logo Polskiego Radia
Print

Імігранты штурмуюць польскія межы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.01.2017 12:30
Усё часьцей яны выкарыстоўваюць паўднёвую мяжу Польшчы.
pixabay.com

Rzeczpospolita: Злачынныя групоўкі зарабляюць агромністыя сумы на кантрабандзе людзьмі. Усё часьцей яны выкарыстоўваюць паўднёвую мяжу Польшчы. Такім чынам нелегальна ў краіну трапляюць, між іншым, сырыйцы, туркі ці чачэнцы.

Яшчэ некалькі год таму арганізаваная кантрабанда людзьмі адбывалася галоўным чынам праз усходнюю мяжу. Цяпер міграцыйны шлях ідзе праз поўдзень.

Цягам трох кварталаў 2016 году за нелегальнае перасячэньне польскіх межаў былі затрыманыя 5700 іншаземцаў (на каля 380 больш, чым год назад). Колькі зь іх заплаціла кантрабандыстам – невядома. У сваю чаргу напэўна частка зь іх прыехала ў Польшчу з плянамі ехаць далей на Захад, плацячы за гэта кантрабандыстам, якія ў гэтым спэцыялізуюцца.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт