Logo Polskiego Radia
Print

Хрысьціяне – найбольш перасьледаваная група вернікаў у сьвеце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.01.2017 07:08
  • Перасьлед хрысьціян.mp3
Паводле арганізацыі Open Doors, 2016 год быў найгоршым у гісторыі.
pixabay.com

Гэтая міжнародная і міжканфэсійная арганізацыя, якая займаецца падтрымкай перасьледаваных хрысьціян, прадставіла свой рапарт на тэму рэпрэсій за веру.

2016 год быў найгоршым у гісторыі – гаворыць Лешак Асечка з польскага бюро Open Doors.

Л. Асечка: Можна сьцьвердзіць, што сіла перасьледу расьце з году ў год. Так як у мінулым годзе мы гаварылі, што гэта хутчэй за ўсё быў найгоршы год у гісторыі, то цяпер можам сказаць, што 2016 год быў яшчэ горшым. Гаворка ідзе пра сілу рэпрэсій, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненьні да веруючых у Хрыста, у прынцыпе, у цэлым сьвеце.

Першай у сьпісе краін, якія перасьледуюць хрысьціян, зьяўляецца Паўночная Карэя.

Л. Асечка: Паўночная Карэя атрымала найбольш пунктаў ва ўсіх катэгорыях, якія мы бярэм пад увагу: пачынаючы ад прыватнага жыцьця і заканчваючы грамадзкім жыцьцём і выкарыстоўваньнем фізычнага перасьледу. Вельмі характэрным зьяўляецца тое, што краіны першай дзясяткі ў пераважнай большасьці зьяўляюцца краінамі з моцным уплывам ісламу.

У Сусьветным індэксе перасьледаў вельмі трагічна выглядае сытуацыя хрысьціян у Пакістане.

Л. Асечка: У Пакістане назіраецца найбольшы ўзровень перасьледу ў дачыненьні да веруючых у Хрыста. Калі паглядзець на колькасьць хрысьціян, якія ў Пакістане аддалі сваё жыцьцё, і параўнаць зь іншымі краінамі, то бачна што ў Пакістане гэтая агрэсія вельмі вельмі вялікая.

Сусьветны індэкс перасьледу – гэта рэйтынг 50 краін, дзе хрысьціян сустракае наймацнейшы перасьлед. Рапарт публікуецца з 1993 году. У гэтых краінах жыве каля 650 мільёнаў вернікаў, а больш за 200 мільёнаў перасьледуюцца.

Індэкс узьнікае ў супрацы з хрысьціянамі з гэтых месц і экспэртамі. Open Doors хоча, каб касьцёлы, СМІ, палітыкі і звычайныя людзі разумелі сытуацыю хрысьціян і аказвалі ім дапамогу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт