Logo Polskiego Radia
Print

«Атлянтычная рашучасьць» дзеліць Расею й Беларусь

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.01.2017 15:30
  • NATO-усходні флянг.mp3
NATO перакідвае на свой усходні флянг цяжкое ўзбраеньне ды шматнацыянальныя брыгады.
Amerykański czołg podstawowy M1A2 Abrams podczas rozładunkuAmerykański czołg podstawowy M1A2 Abrams podczas rozładunkuStaff Sgt. Grady Jones, 3rd ABCT Public Affairs, 4th Inf. Div./flickr/The U.S. Army/CC BY 2.0

Новы 2017 год прынёс зьмены ў Цэнтральнай Эўропе. У рамках апэрацыі «Атлянтычная рашучасьць» NATO перакідвае на свой усходні флянг цяжкое ўзбраеньне ды амэрыканскія й шматнацыянальныя брыгады. Масква бачыць у гэтым пагрозу, а Менск - не.

Перанос войскаў NATO ў Польшчу ды балтыйскія краіны пачаўся адразу з надыходам Новага года. Пэнтагон пачаў разгортваньне ў Польшчы бранятанкавай ды ўзмоцненай авіяцыйнай брыгад. Агулам гэта каля 6 тысяч жаўнераў, 87 танкаў Abrams, 144 БМП Bradley, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі ды каля 74 баявых верталётаў. Апроч таго Паўночнаатлянтычны пакт разгортвае ў Польшчы, Летуве, Латвіі ды Эстоніі ўзмоцненыя шматнацыянальныя батальёны, каля 4000 чалавек.

Масква назвала гэта непасрэднай пагрозай ды пачала нарошчваць сваю групоўку ў Калінінградзкай вобласьці ды на межах з Беларусьсю. Гэтаксама Крэмль цісьне на Беларусь, каб Менск пагадзіўся на разьмяшчэньне расейскіх вайсковых базаў на сваёй тэрыторыі. Беларускія ўлады, якія ў 1190-ыя гады крычалі, што будуць касьцямі класьціся пад NATO-ўскія танкі, цяпер маюць больш памяркоўную рыторыку. Афіцыйны Менск заявіў, што разгортваньне войскаў NATO выклікае непакой, але прамой пагрозы не нясе.

Адкуль такая розьніца ў падыходах да колішняга адзінага ворага, і ці не прывядзе гэта да пагаршэньня адносін паміж чальцамі Саюзнай дзяржавы. Гэтыя пытаньні мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Поўную размову слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт