Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Маўродзі разводзіць на грошы Афрыку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.01.2017 15:41
Стваральнік піраміды МММ абяцае афрыканцам 30% прыбытку ў маштабе месяца.
photo: pixabay.com/CC0

Стваральнік найбуйнейшай расейскай фінансавай піраміды МММ 1990-тых гадоў Сяргей Маўродзі заваёўвае Афрыку. Ён абяцае 30% прыбытку ў маштабе месяца.

У Нігерыі сайт Маўродзі мае больш карыстальнікаў чым Фэйсбук. Афіцыйна ўдзельнікі сыстэмы дапамагаюць узаемна ў фінансавых праектах. Маўродзі не скрывае, што грошы паходзяць ад новых кліентаў і што гэта фінансавая піраміда. Вядома, што яна лясьнецца, калі ня будзе новых паступленьняў грошай. Так ужо было ў Зімбабвэ і ў Нігеры, дзе ў сьнежні піраміда перастала кліентам выплачваць грошы. Калі піраміда пачынае рассыпацца, Маўродзі перакідвае віну на варожыя СМІ й палітыкаў, якія нібыта ўзбуджаюць гістэрыю.

У слабых афрыканскіх краінах зь неэфэктыўнымі праваахоўнай і судовай сыстэмамі фінансавая піраміда, якая абяцае хутка стаць багатым, пагражае сур’ёзнымі грамадзка-палітычнымі наступствамі.

Як прыклад газэта прыводзіць Альбанію 1997 году, дзе ў выніку краху фінансавай піраміды пачалася грамадзянская вайна, якая паглынула 2 тысячы сьмяротных ахвяр. Дапамагла толькі рэакцыя NATO.

яс/Dziennik Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт