Logo Polskiego Radia
Print

Малдова сыходзіць з эўрапейскага курсу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.01.2017 15:30
  • Малдова сыходзіць.mp3
Кішынёў гатовы прызнаць даўгі Прыднястроўя за газ перад Расеяй даўгамі Малдовы.
Foto: Kremlin.ru/CC BY 4.0

На прэзыдэнцкіх выбарах у Малдове перамог прарасейскі кандыдат Ігар Дадон. Ён пачаў праводзіць палітыку, якая накіраваная на пераарыентацыю краіны на Маскву.

У Малдовы ў апошнія 20 год складаныя адносіны з Расеяй. Спробы дамовіцца з Крамлём не ўдаваліся, Расея падтрымлівала прыднястроўскі канфлікт, ня раз уводзіла эканамічныя санкцыі супраць Кішынёва ў зьвязку з праэўрапейскім курсам Малдовы. Новаабраны прэзыдэнт Ігар Дадон хоча дамовіцца з Крамлём. Дзеля гэтага ён гатовы ануляваць пагадненьні з ЭЗ ды прызнаць даўгі Прыднястроўя. Гэта далёка няпоўны сьпіс ягоных апошніх заяваў. Напрыканцы студзеня ён заявіў, што трэба правесьці рэфэрэндум па пытаньні Прыднястроўя, а даўгі сэпаратысцкай рэспублікі за газ перад Расеяй прызнаць даўгамі Малдовы. Цяпер перад паездкай у Брусэль ён заявіў, што Малдова павінна ануляваць пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ, бо яно нічога малдаванам не дало. Большасьць малдаван хочуць быць не ў Эўрапейскім, а Эўразійскім зьвязе, заявіў прэзыдэнт.

У сваю чаргу ўрад краіны заяўляе, што прэзыдэнт ня мае паўнамоцтваў рабіць падобныя заявы й рэалізаваць такога тыпу рашэньні.

Ці гэта значыць для Малдовы чарговы віток унутрыпалітычнага канфлікту? Куды пасьля 25 год незалежнасьці паверне гэтая краіна? Дадзеныя пытаньні мы абмяркоўваем з палітолягам і нашым аглядальнікам Паўлам Усавым. Зь ім размаўляе Юры Ліхтаровіч.

поўную размову слухайце ў гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт