Logo Polskiego Radia
Print

МТЗ імкнецца аднавіць свае пазыцыі ў Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.02.2017 11:29
  • МТЗ.mp3
У Польшчу прадаецца 1000 да 4000 беларускіх трактароў за год.
foto: radyjo.net

Польшча зьяўляецца вялікім рынкам збыту сельскагаспадарчай тэхнікі. Для Менскага трактарнага заводу Польшча – гэта традыцыйны й важнейшы рынак у Эўропе.

Асноўным бар’ерам для экспансіўнага заваёўваньня заходніх рынкаў для МТЗ зьяўляюцца жорсткія экалягічныя нормы ЭЗ. Па гэтай прычыне экспарт беларускіх трактароў у Польшчу за апошнія гады крыху зьнізіўся, аднак беларускі вытворца імкнецца аднавіць свае пазыцыі як у Польшчы, так і на іншых эўрапейскіх рынках.

МТЗ пастаўляе таксама сваю тэхніку ў Паўночную Афрыку: Егіпет, Альжыр, Туніс, Марока, у невялікіх аб’ёмах у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, Нігерыю, Анголу, але найбольш – бо 50-60% прадукцыі – у Расейскую Фэдэрацыю.

Раней трактары МТЗ зьбіраліся ў Польшчы, цяпер не. Ці кіраўніцтва думае аднавіць зборку? У якіх рэгіёнах Польшчы беларускія трактары прадаюцца найлепш? Ці трактары МТЗ могуць канкураваць цаной? Пра гэта мы гутарым з Аляксандрам Казакевічам, намесьнікам маркетынг-дырэктара па камэрцыйнай працы.

Падрыхтавала Яланта Сьмялоўская

/

Найстарэйшы
Найстарэйшы трактар МТЗ

/

/
Фoта: radyjo.net/Tamara Jesionowska

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт