Logo Polskiego Radia
Print

Ваўкоў не баяцца – у лес хадзіць

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.02.2017 10:30
  • Ноч ваўкоў.mp3
Белавескі нацыянальны парк у Польшчы зладзіў адукацыйную акцыю “Ноч ваўкоў”
Foto: Białowieski Park Narodowy/bpn.com.pl

Ваўка – некалі паспалітыага драпежніка Эўропы, сёньня пабачыць можна найчасьцей у заапарку. У прыродзе гэты гатунак найбольш захаваўся там, дзе застаюцца дзікія лячы й пушчы. Чалавек доўгі час баяўся ваўка, цяпер жа пачынае больш цікавіцца гэтым гатункам. Прыклад таму акцыя Белавескага нацыянальнага парка

Пакуль Нацыянальны парк “Белавеская пушча” запрашае на ўнікальнае паляваньне на ваўкоў, (гук) Белавескі нацыянальны парк у Польшчы зладзіў адукацыйную акцыю “Ноч ваўкоў” 11-12 лютага бягучага года. Акцыя выклікала вялікі інтарэс. Зацікаўленасьць да якой перарасла ўсе чаканьні арганізатараў. Парк быў вымушаны спыніць набор удзельнікаў праз некалькі дзён, бо колькасьць месцаў вычарпалася. Гаворыць дырэктар Белавескага нацыянальнага парка Алімпія Пабян.

Алімпія Пабян: “Ноч ваўкоў” прыдымалі працаўнікі нашага парку. Гэта імпрэза, якую мы хочам зрабіць сталым пунктам у нашай праграме, даступнай для ўсіх. Сапраўды, мы былі вельмі зьдзіўлены колькасьці зацікаўленых удзелам. Гэта паказвае, што варта рабіць такія адукацыйна-турыстычныя акцыі, каб набліжаць людзям прыроду. Зразумела, што воўк – гэта такая “гучная” жывёла, якая асацыяюецца з нечым страшным: “чырвоны каптурак” і т.п. Мы б хацелі зьмяніць дадзенае стаўленьне, у першую чаргу паказваючы, якая існуе залежнасьць, наколькі важны гэты гатунак для прыроды для біяразнастайнасьці.

У “Ночы ваўкоў” у Белавежу ўзялі ўдзел 143 асобы. Людзі на акцыю прыехалі з розных закуткоў Польшчы ды Эўропы. Была нават удзельніца з далёкай Даніі, якой давялося 18 гадзін ехаць, каб бліжэй пазнаёміцца з найбольш паспалітым, а сёньня даволі рэдкім драпежнікам Эўропы, кажа Кшыштаф Шміт з Польскай акадэміі навук.

Кшыштаф Шміт: Воўк – гэта даволі распаўсюджаны гатунак, ён жыву на абодвых паўшар’ях, практычна ва ўсё Эўразіі, у Паўночнай Амэрыцы. Можна сказаць, што гэта вельмі паспаліты гатунак. Здавалася б, што яму не пагражае аніякая небясьпека. Аднак, не заўсёды так было. Напрыклад у Польшчы яшчэ ў 1960-70-ыя гады, папуляцыя амаль зьнікла ў выніку мэтавай дзейнасьці чалавека, які бачыў у ваўку шкодніка. Цяпер сытуацыя палепшылася, і ваўку нічога не пагражае. Гэта вынік таго, што з 1995-га году воўк у Польшчы пад аховай.

Воўк доўгі час меў “нэгатыўны” ПР на кантынэнце. Дастаткова ўзгадаць Чырвоны каптурок. Гэта абсалютна незаслужана, кажа Стэфан Якімюк з польскага аддзяленьня WWF.

Стэфан Якімюк: Праўда, што ваўк ніколі не пакідаў чалавека абыякавым. Цягам гісторыі воўк быў у нашай культуры, у сымбалях ды знаках. Аднак стаўленьне чалавека да ваўка было рознае. Для адных, воўк быў заснавальнікам горада, як у старадаўнім Рыме. Для іншых, воўк быў сымбалем зла, найбольш выдомы прыклад – казкі, у тым ліку Чырвоны каптурок, дзе воўк нападаз ды забываў чалавек. Так цягнулася вякамі.

Цяпер стаўленьне паволі пачало зьмяняцца. Па-першае, статыстыка сьведчыць, што шанец быць заатакаваным воўком нашмат меншы чым трапіць у дарожную аварыя. За апошні 70 год у Эўропе зарэгістравана 12 выпадкаў атак ваўка на чалавека. Па-другое, чалавек зразумеў, што воўк вельмі патрэбная ў экасыстэме жывёла, напрыклад ён рэгулюе папуляцыю траваядных (алені, касулі, зубры), што ўплывае і на стан лесу. Затое шкоды для людзей, для эканомікі ад ваўкоў невялікія. Меншыя, чым ад баброў, ці ад дарожных выпадкаў. Зьмена стаўленьня залежыць ад веды ды частаты кантактаў з гэтай жывёлай. Гаворыць вядомы польскі журналіст прыродазнаўца Адам Вайрак.

Адам Вайрак: Хлопчыкам я баяўся ваўком, бо жыў у горадзе. Гэты страх перад ваўкамі залежыць ад розных чыннікаў, але ён больш бачны ў людзей з гарадоў, заходняй цывілізацыі. Калі я прыехаў жыць у пушчу, я ўбачыў, што мясцовыя жыхары зусім не баяцца з ваўкоў. Мне пашчасьціла мець дачыненьне з ваўком, спачатку з прыручаным. Досьвед кантактаў з ім быў незвычайны.

Свой досьвед кантакту з ваўком спрабавалі здабыць таксама удзельнікі акцыі. Зацікаўленыя пайшлі ў начны лес, каб пры сьвятле Месяца пашукаць ваўкоў. Па чым можна пазнаць воўчыны сьлед?

Кшыштаф Шміт: Характарыстычная рыса ў сьлядах ваўка – гэта выразна бачна літара ікс, якую можна выразна нарысаваць паміж апушкамі пальцаў. А два бакавыя пальцы выглядаюць як вялікі выразны трохкутнік.

Тым разам не удалося сустрэць “шэрага драпежніка”, але некаторыя змаглі пачуць ваўкоў ды знайшлі рэшткі ваўчынай вячэры. (Гук)

Першая “Ноч ваўкоў” пакінула пазытыўны сьлед у памяці. Што важна, гэта не апошняя адукацыйная акцыя ў Белавескім нацыянальным парку сёлета. Аматараў прыроды чакае “Ноч соваў”, “Дапамажы гадам” ды іншыя. Запрашаем!

Ваўкоў шукаў Юры Ліхтаровіч

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт