Logo Polskiego Radia
Print

Хто далучаецца да джыхаду

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.02.2017 14:54
Толькі 25% задзейнічаных у тэракт 11 верасьня атрымалі традыцыйнае ісламскай выхаваньне.
Alexas_Fotos/pixabay.com

На падставе дасьледаваньняў над тэрарыстамі, якія зьдзейсьнілі тэракт 11 верасьня 2001 году, і тымі, хто зь імі цесна супрацоўнічалі, а гэта каля 500 чалавек, судовы псыхіятар Marc Sageman зрабіў выснову, што толькі 25% зь іх атрымалі традыцыйнае ісламскай выхаваньне. Перад далучэньнем да Аль-Каіды дзьве трэція ўсіх мелі сьвецкія погляды, астатнія – гэта нэафіты. У іх было абмежаванае веданьне ісламу. Калі «Каран» сапраўды патрабуе ад мусульман абараняць сваіх братоў ва ўсім сьвеце, то права шарыяту забараняе ўжываць гвалт у дачыненьні да мірнага насельніцтва і не дазваляе тэракты ў краінах, дзе мусульмане могуць свабодна спавядаць сваё веравызнаньне.

Паўсюль, і правільна, крытыкуюць тэрарыстаў, якія забіваюць мірных грамадзян у імя Бога, але людзям Захаду нельга казаць, што ў іх вялікая маральнасьць, калі яны адабраюць пакуты і сьмерць тысяч людзей, якія паміраюць у «іх» войнах і лічаць іх «пабочнымі стратамі». Напрыклад, у Афганістане ад амэрыканскай зброі загінулі сотні звычайных людзей, ніякім чынам не зьвязаных з тэрарыстамі. Нават калі амэрыканскі ўрад сапраўды праводзіць ацэнку вынікаў налётаў, то ён ніколі не прасіў прабачэньня, не прапанаваў кампэнсацыі, ніколі шчыра не прызнаўся перад амэрыканскімі грамадзянамі ў памылках.

Przegląd/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт