Logo Polskiego Radia
Print

10 км. - не праблема для аматара

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.03.2017 10:15
  • хобі – спотынг.mp3
Сёньня людзі робяць шмат фотаздымкаў: адны фатаграфуюць коцікаў, а іншыя - самалёты.
Фота: www.petersoon.pl/З дазволу аўтара

Foto:
Foto: Piotr Tarczyński/petersoon.pl/samoloty/З дазволу аўтара

Гэта разьвілася ў цэлае хобі – спотынг (назіраньне за самалётамі). Сярод спотэраў ёсьць такія, хто фатаграфуе ня проста самалёты на зямлі, але на вышыні палёту. З адным з такіх аматараў нам удалося пагутарыць.

Многія з Вас ня раз бачылі ў небе альбо чулі самалёт, якія пралятаў над Вашымі галовамі. Сам самалёт цяжка было разглядзець, але заўсёды выразна можна было пабачыць белую паласу, сьлед авіяляйнэра. Ёсьць людзі, якія на гэтым не заспакойваюцца, яны ідуць далей – фатаграфуюць самалёты на вышыні палёта. Гэта так званыя RNAV спотэры. З адным зь іх наша сёньняшняя гутарка.

RNAV Spotters – гэта ангельская назва, якая ўтвораная ад скароту Area Navigation (абшаравая навігацыя) ды азначае асобаў, якія займаюцца назіраньнем за паветранымі судамі, якія ляцяць на вышыні палёту ў так званых трынзытавых калідорах. Іншымі словамі, гэта людзі, якія выбіраюцца ў сонечны дзень на ўзвышанае месца, каб паназіраць ды сфатаграфаваць “жалезных птушак” на іх вышыні палёту.

Што прыцягвае людзе ды змушае іх мець такое хобі? Пра гэта мы размаўляем сёньня з польскім фатографам ды аматарам авіяцыі Пятром Тарчыньскім.

Foto:
Foto: www.petersoon.pl/З дазволу аўтара

Пётр Тарчыньскі: У маім выпадку ўсё пачалося вельмі проста - ад позірку ўгару, зацікаўленасьці самалётамі, якія пакідаюць за сабой кандэнсацыйны сьлед. Потым я крыху заінвэставаў у апарат. Хаця я заўсёды кажу, што здымкі робіць не апарат, а чалавек, але ў выпадку RNAV спотынгу патрэбны спэцыялізаваная апаратура, каб рабіць здымкі самалётам, якія ляцяць на вышыні 10 км. над нашымі галовамі.

У чым прыемнасьць, цікавасьць для Вас гэтага хобі?

Пётр Тарчыньскі: Для мяне гэта хобі прыемнае тым, што мноства часу праводзіш на сьвежым паветры. Не зробіш здымак самалёту дома. Па-другое, вялікую прыемнасьць дае пазьнейшы прагляд здымкаў. Я бачу, наколькі прыгожыя гэтыя самалёты, калі яны ляцяць высока ў небе. Сама прыгажосьць.

Што можна даведацца, назіраючы за самалётамі?

Пётр Тарчыньскі: У першую чаргу, тут дамінуе прыемнасьць ад назіраньня за такой надзвычайнай праявай чалавечага генія, як самалёты на вышыні. Потым з часам прыходзяць веды пра авіялініі, самалёты, адкрыцьцё іхняй гісторыі. Гэта вельмі цікавая справа.

У Беларусі ёсьць авіякампанія Белавія. Ці ўдавалася вам сфатаграваць самалёт Белавія?

Пётр Тарчыньскі: Белавіі ў мяне няма, але маю шмат азіяцкіх ліній. Да моманту, калі ва Ўкраіне пачаўся канфлікт ды зьбілі пасажырскі самалёт, тут на поўдні Польшчы непадалёк мяне праходзілі паветраная магістраль L-984, уздоўж якой азіяцкія самалёты лёталі з Эўропы ў Азію.

Які самалёт (у сэнсе здымак) для вас найбольш каштоўны, а які найбольш пажаданы. Які самалёт хацелі б сфатаграфаваць?

Пётр Тарчыньскі: Што тычыцца здымкаў самалётаў на вышыні палёту, то А-380 вельмі цікавы ды прыцягальны, бо займае амаль увесь кадар. Гэта адзін з маіх улюбёных самалётаў. Таксам Боінг 777, якія выдатна выглядае на вышыні. Што тычыцца самалётаў, якія я хацеў бы сфатаграфаваць, то мне застаюцца два – Руслан ды “Мрыя” АН -225, адзіны ў сьвеце.

Сёлета наш суразмоўца яшчэ спадзяецца сфатаграфаваць амэрыканскі стратэгічны бамбардзіроўшчык В-52. Гэты самалёт чакаюць у Польшчы на авіяцыйным шоў у Радаме. Здымкі ж самалётаў як на вышыні палёту, так і на зямлі ў выкананьні нашага госьця можна пабачыць тут:

Самалёты ў небе

Foto:
Foto: Piotr Tarczyński/petersoon.pl/samoloty/З дазволу аўтара

Самалёты на зямлі

Foto:
Foto: Piotr Tarczyński/petersoon.pl/samoloty/З дазволу аўтара

Авія шоў

Foto:
Foto: Piotr Tarczyński/petersoon.pl/samoloty/З дазволу аўтара

Для тых, хто зацікавіўся гэтым хобі ды ня ведае з чаго пачаць, экспэрт раіць пазнаёміцца спачатку са старонкай www.flightradar24.com, дзе можна назіраць за палётамі ў рэальным часе. Потым можна выходзіць на пошук машын у небе.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт