Logo Polskiego Radia
Print

Расея тужыць па імпэратары

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.03.2017 16:30
  • Расея тужыць.mp3
У Расеі дэпутаты заявілі пра цудоўнае "міраточаньне" помніка імпэратара Мікалая ІІ.
Foto: Kremlin.ru/CC BY 4.0/wikipedia.org

Царква гэтыя заявы аспрэчыла, але ўлады справу прасоўваюць. Гэтым самым падказваючы расейцам, што анэксія Крыма мае падтрымку нават у небе.

Да манархісцкіх практык сягнулі ў Азэрбайджане: там віцэ-прэзыдэнтам стала жонка прэзыдэнта Аліева. Пры канцы лютага цяперашні прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў, які атрымаў уладу ад бацькі, падпісаў загад, згодна зь якім віцэ-прэзыдэнтам краіны стала ягоная жонка Мэгрыбан. Даволі нечаканы крок, бо дагэтуль жонка прэзыдэнта займалася спартовай і дабрачыннай дзейнасьцю. Яна была старшынёю фонду імя Гейдара Аліева ды чальцом азэрбайджанскага Алімпійскага камітэта. Цяпер яна будзе прыкрываць палітычныя тылы мужа, які пачаў сумнявацца ў адданасьці мясцовай намэнклятуры.

Пра манархаў узгадалі ў Расеі. Дэпутатка Дзярждумы з Крыму, сумнавядомая пракурор Наталья Паклонская заявіла пра цуд на паўвысьпе. Маўляў, там пачаў "міраточыць" бюст імпэратара. Гэтая заява ўскалыхнула расейскую мэдыйную прастору. Царква ды ўлады адразу паспрабавалі выкарыстаць гэта на сваю карысьць. Тэму камэнтуе палітоляга Павал Усаў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

слухайце гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт