Logo Polskiego Radia
Print

Улады адказваюць агрэсіяй на мірныя пратэсты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.03.2017 15:40
  • Улады адказваюць.mp3
У Беларусі не сьціхаюць мітынгі незадаволеных людзей .
youtube.com/screen

Улады адказваюць агрэсіяй на мірныя пратэсты

У Беларусі не сьціхаюць пратэстныя акцыі людзей, незадаволеных сваім эканамічным становішчам ды сацыяльнай палітыкай уладаў. На вуліцы беларусаў вывела незадавальненьне так званым “Дэкрэтам аб дармаедах”. Улады спрабуюць зьбіць хвалю пратэстаў сілаю ды гвалтоўнымі затрыманьнямі ўдзельнікаў.

Больш за 200 затрыманых за некалькі дзён пратэсту. Хапуны людзей на вуліцах міліцыяй без формы, напады на жанчын ды моладзь, журналістаў – так паказала сябе беларуская міліцыя за некалькі дзён сацыяльных пратэстаў. Адкуль такая агрэсіўная рэакцыя з боку ўладаў на мірныя пратэсты, якія ня мелі вельмі масавага характару? У розных гарадах на вуліцы пратэставаць выходзілі дзесяткі, сотні людзей, найбольш было ў Менску ды Гомелі (2-5 тыс.). Гэтую тэму мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

слухайце гукавы файл

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт