Logo Polskiego Radia
Print

Горадня атрымала новы паток турыстаў дзякуючы бязьвізавай праграме

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.04.2017 18:12
  • Горадня - турызм.mp3
У горадзе неабходна разьвіваць інфраструктуру, каб прыцягнуць больш замежнікаў.
www.pixaby.com

Больш за паўгоду таму беларускія ўлады дазволілі замежным турыстаў наведваць Горадню бязь візаў. З надыходам вясны відаць, што паток турыстаў даволі сур’ёзна вырас, але ў горадзе неабходна разьвіваць гатэльную, транспартную ды сэрвісную інфраструктуру, каб прыцягнуць больш замежнікаў.

Рост лічбы турыстаў адбыўся, нягледзячы на нязручныя працэдуры наведваньня: улады дазваляюць знаходжаньне толькі на працягу пяці дзён, абмяжоўваюць зону, дзе турысты могуць знаходзіцца, і забараняюць уезд у краіну пэўнымі відамі транспарту.

Экспэрт Цэнтра Астрагорскага Алеся Руднік прааналізавала зьмены ў турыстычнай галіне Горадні за апошнія паўгоду. Натальля Грышкевіч запытала яе, як горад спраўляецца з павелічэньнем колькасьці замежнікаў.

слухайце далучаны гукавы файл

і чытайце артыкул А.Руднік на ostro.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт