Logo Polskiego Radia
Print

Адмена візаў ЭЗ для ўкраінцаў паўплывае на польскі рынак працы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.04.2017 14:14
Спэцыялісты: Частка патэнцыйных працаўнікоў з Украіны выбярэ, напрыклад, Нямеччыну.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Адмена візаў ЭЗ для ўкраінцаў паўплывае на польскі рынак працы
Спэцыялісты: Частка патэнцыйных працаўнікоў з Украіны выбярэ, напрыклад, Нямеччыну.
Цэнтры бізнэс-паслугаў - гэта галіна эканомікі, якая разьвіваецца ў Польшчы найхутчэй. Цяпер яна працаўладкоўвае 225 тысяч чалавек, у тым ліку шмат іншаземцаў. Найбольшую групу сярод іх складаюць украінцы, паведамляе выданьне „Puls Biznesu”.
Польшча адчувае вялікую патрэбнасьць прыцягненьня замежных спэцыялістах. Паводле розных ацэнак, у краіне не хапае каля 50 тысяч працаўнікоў у галінаў, зьвязаных з сучаснымі тэхналёгіямі. Іншыя дадзеныя кажуць пра 275 тысяч вакансіяў па ўсёй Эўропе, у тым ліку 30 тысяч у Польшчы.
Паводле часткі экспэртаў, плянаваная адмена эўразьвязаўскіх візаў для ўкраінцаў можа пашкодзіць польскаму рынку працы.
„Мы можам страціць значную частку патэнцыйных працаўнікоў з Украіны. Яны аддадуць перавагу Нямеччыне, дзе заработная плата надалей прываблівая, а працэдуры па працаўладкаваньні значна прасьцейшыя. У Польшчы працэс па атрыманьні віду на жыхарства й дазволу на працу пастаянна ўскладняецца”, - кажа Павел Панчый, генэральны дырэктар ABSL – вядучай галіновай арганізацыі, якая прадстаўляе сэктар сучасных бізнэс-паслугаў у Польшчы.
У мінулым годзе колькасьць заяваў, якія іншаземцы ў Польшчы падалі на атрыманьне віду на жыхарства й дазволу на працу, склала 142 тысячы, то бок, яна была ўтрая вышэйшая, чым, напрыклад, у 2013 годзе. Гэткі рост колькасьці заяваў прычыняецца да прадаўжэньня працэдураў нават да паўгоду, паведамляе выданьне „Puls Biznesu”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт