Logo Polskiego Radia
Print

Белы легіён – праўда й міты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.05.2017 13:44
  • Белы легіён – праўда й міты.mp3
С. Бульба: Мы выйшлі са Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, якое ўзначальваў Мікола Статкевіч.
radyjo.net

Белы легіён – праўда й міты
У раскручанай беларускімі ўладамі справе «Белага легіёну», ці, як гавораць іншыя, «справе патрыётаў» больш за 20 фігурантаў.
Яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў «нелегальным збройным фармаваньні», за што пагражае ад 3 да 7 гадоў зьняволеньня. У турме апынуліся, між іншым, студэнт, распаўсюднік беларускай літаратуры ды прадпрымальнік. Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што абвінавачаньні прадстаўленыя на падставе сфабрыкаваных доказаў.
І хаця «Белы легіён» не існуе ўжо больш за 10 гадоў, то беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне ягоных былых сябраў прадстаўляе як тэрарыстаў, якія рыхтуюць дзяржаўны пераварот, а ў іх кватэрах былі нібыта выяўленыя склады зброі.
Белы легіён, як кажа Сяргей Бульба, узьнік у 1995 годзе. «Фактычна мы выйшлі са Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, якое ўзначальваў Мікола Статкевіч», – дадае стваральнік арганізацыі.

У раскручанай беларускімі ўладамі справе «Белага легіёну», ці, як гавораць іншыя, «справе патрыётаў» больш за 20 фігурантаў. Яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў «нелегальным збройным фармаваньні», за што пагражае ад 3 да 7 гадоў зьняволеньня. У турме апынуліся, між іншым, студэнт, распаўсюднік беларускай літаратуры ды прадпрымальнік. Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што абвінавачаньні прадстаўленыя на падставе сфабрыкаваных доказаў.

І хаця «Белы легіён» не існуе ўжо больш за 10 гадоў, то беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне ягоных былых сябраў прадстаўляе як тэрарыстаў, якія рыхтуюць дзяржаўны пераварот, а ў іх кватэрах былі нібыта выяўленыя склады зброі.

Белы легіён, як кажа Сяргей Бульба, узьнік у 1995 годзе. «Фактычна мы выйшлі са Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, якое ўзначальваў Мікола Статкевіч», – дадае стваральнік арганізацыі.

Размова з Сяргеем Бульбам у далучаным гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт