Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве паказалі фільм пра беларусаў на Монтэ-Касына

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.05.2017 16:44
  • Монтэ-Касына. Доўгі шлях дадому.mp3
Дакумэнтальную стужку «Монтэ-Касына. Доўгі шлях дадому» зьняў беларускі рэжысэр Уладзімір Бокун.
Уладзімір Конан, фрагмэнт стужкі.Уладзімір Конан, фрагмэнт стужкі.фрагмэнт стужкі «Монтэ-Касына. Доўгі шлях дадому»

18 траўня адзначалася 73 гадавіна адной з найбольш цяжкіх бітваў Другой сусьветнай вайны – бітва пад Монтэ-Касына. У здабычы Монтэ-Касына вырашальную ролю адыграў 2 Польскі корпус арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Аднак ня многія ведаюць, што свой унёсак у перамогу пад Монтэ-Касына зрабілі і беларусы, якія змагаліся ў арміі Андэрса.
З нагоды гадавіны ўчора ў Варшаве прэзэнтавалі кнігу гісторыка Ігара Мельнікава «Адысея Палешука», прысьвечаную беларусам у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Адначасова прайшоў паказ дакумэнтальнага фільму «Монтэ-Касына. Доўгі шлях дадому» беларускага рэжысэра Ўладзіміра Бокуна.
Фільм расказвае пра тое, якім чынам амаль 10 тысяч беларусаў апынуліся ў 2 Польскім корпусе, якую ролю адыгралі ў бітве пад Монтэ-Касына, які несправядлівы лёс іх чакаў пасьля завяршэньня вайны. Іх ніхто не лічыў нават вэтэранамі, іх разам з семʼямі высылалі ў ссылку.
У 1941 годзе Сталін і польскае кіраўніцтва дамовіліся стварыць польскую армію на тэрыторыі СССР, якой павінен быў кіраваць генэрал Андэрс. Жаўнеры 2 Польскага корпусу дасканала разумелі, што з гэтай бітвы большасьць ня выйдзе жывымі.
Уладзіміру Бокуну ўдалося адшукаць вэтэрана, які змагаўся пад Монтэ-Касына ў шэрагах арміі Андэрса – гэта Якуб Конан.
У. Бокун: Калі мы здымалі, яму было 92 гады. Але ён вельмі добра памятае ўсе дэталі тых падзей. Мне здаецца, што такіх людзей жыцьцё і гісторыя захоўвае, каб яны маглі расказаць праўду пра падзеі, сьведкамі і ўдзельнікамі якіх яны былі. Якуб Конан ужо вельмі дрэнна гаварыў, але калі бачыш гэты твар, гэтыя вочы, ты разумееш больш, чым са слоў. Ён двойчы быў у сталінскіх лягерах. Усе, хто вярнуўся на Радзіму, у 1951 годзе былі арыштаваныя. Якуб Конан таксама вярнуўся. Усіх салдат арміі Андэрса разам з семʼямі арыштавалі і адправілі ў ссылку, у Забайкальле. Гэта момант нашай барацьбы супраць ворага, які абʼядноўвае нашы народы. Гэта кроў, якую пралівалі разам. Такая гісторыя не забываецца і мы павінны яе ведаць.
Поўная гутарка з Уладзімірам Бокунам у далучаным гукавым файле.

18 траўня адзначалася 73 гадавіна адной з найбольш цяжкіх бітваў Другой сусьветнай вайны – бітва пад Монтэ-Касына. У здабычы Монтэ-Касына вырашальную ролю адыграў 2 Польскі корпус арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Аднак ня многія ведаюць, што свой унёсак у перамогу пад Монтэ-Касына зрабілі і беларусы, якія змагаліся ў арміі Андэрса.

З нагоды гадавіны ўчора ў Варшаве прэзэнтавалі кнігу гісторыка Ігара Мельнікава «Адысея Палешука», прысьвечаную беларусам у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Адначасова прайшоў паказ дакумэнтальнага фільму «Монтэ-Касына. Доўгі шлях дадому» беларускага рэжысэра Ўладзіміра Бокуна.

Фільм расказвае пра тое, якім чынам амаль 10 тысяч беларусаў апынуліся ў 2 Польскім корпусе, якую ролю адыгралі ў бітве пад Монтэ-Касына, які несправядлівы лёс іх чакаў пасьля завяршэньня вайны. Іх ніхто не лічыў нават вэтэранамі, іх разам з семʼямі высылалі ў ссылку.У 1941 годзе Сталін і польскае кіраўніцтва дамовіліся стварыць польскую армію на тэрыторыі СССР, якой павінен быў кіраваць генэрал Андэрс. Жаўнеры 2 Польскага корпусу дасканала разумелі, што з гэтай бітвы большасьць ня выйдзе жывымі.

Уладзіміру Бокуну ўдалося адшукаць адзінага жывога вэтэрана, які змагаўся пад Монтэ-Касына ў шэрагах арміі Андэрса, Якуба Конана.

У. Бокун: Калі мы здымалі, яму было 92 гады. Але ён вельмі добра памятае ўсе дэталі тых падзей. Мне здаецца, што такіх людзей жыцьцё і гісторыя захоўвае, каб яны маглі расказаць праўду пра падзеі, сьведкамі і ўдзельнікамі якіх яны былі. Якуб Конан ужо вельмі дрэнна гаварыў, але калі бачыш гэты твар, гэтыя вочы, ты разумееш больш, чым са слоў. Ён двойчы быў у сталінскіх лягерах. Усе, хто вярнуўся на Радзіму, у 1951 годзе былі арыштаваныя. Якуб Конан таксама вярнуўся. Усіх салдат арміі Андэрса разам з семʼямі арыштавалі і адправілі ў ссылку, у Забайкальле. Гэта момант нашай барацьбы супраць ворага, які абʼядноўвае нашы народы. Гэта кроў, якую пралівалі разам. Такая гісторыя не забываецца і мы павінны яе ведаць.

Поўная гутарка з Уладзімірам Бокунам у далучаным гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт