Logo Polskiego Radia
Print

Зьмяншаецца шэрая зона продажу паліва ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.05.2017 14:12
  • 23.05.17_эканоміка.mp3
Сьведчаньнем гэтага, напрыклад, зьяўляецца павелічэньне афіцыйных продажаў паліва.
Robert Couse-Baker/flickr.com

Экспэрты тлумачаць, што гэта ў асноўным зьвязана з уведзеным у жніўні 2016 года паліўным пакетам, які быў уведзены, сярод іншага, папраўкамі да Закона аб ПДВ і акцызаў.

Кшыштаф Раманюк з Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасьці і гандлю адзначыў, што рост продажаў паліва, які можна было ўбачыць вельмі выразна адразу пасьля ўвядзеньня новых нормаў, назіраўся таксама і ў першым квартале гэтага года.

К.Раманюк: Вынікі на многа лепшыя. Пасьля першага квартала для дызэльнага паліва назіраецца рост на 15%. Гэта многа, тым больш што гэта першы квартал пасьля даволі халоднай зімы. Спадзяемся, што ў у наступных месяцах рынак дызэльнага паліва будзе расьці. Да таго ж, неўзабаве вакацыі, дык можна чакаць таксама росту продажу бэнзіну.

Пацьвярджае гэта таксама Галіна Пупач з Польскай палаты вадкіх паліваў:

Г.Пупач: Сапраўды, адзначаецца значны рост афіцыйнага продажу паліва. Аб гэтым паведамляюць буйнейшыя канцэрны на польскім рынку. У прыватнасьці, гэта тычыцца дызэльнага паліва. Салярка найбольш запатрабаваная на польскім рынку. Бальшыня сельскагаспадарчай тэхнікі, грузавыя машыны, уся тэхніка, якая выкарыстоўваецца для будаўніцтва інфраструктуры працуюць на дызэльным паліве.

Неўзброеным вокам бачна, што магчымасьці ўвядзеньня нелегальнага паліва на рынак скарачаюцца, – адзначаюць экспэрты.

У адпаведнасьці з паліўным пакетам, паліва ў Польшчу мае права прывозіць толькі такі суб’ект эканамічнай дзейнасьці, які атрымаў ліцэнзію і зьяўляецца платнікам ПДВ, зарэгістраваным у Польшчы. Падатак ПДВ мусіць быць аплачаны да 5 дзён пасьля прывозу паліва на тэрыторыю Польшчы, а не як было раней – праз месяц ці квартал пасьля продажу.

яс

Запіс эфірнай перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт