Logo Polskiego Radia
Print

Чаму Ф. Скарына вырашыў выдаць Біблію?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.05.2017 15:59
  • Чаму Ф. Скарына вырашыў выдаць Біблію.mp3
У 500-годзьдзе кнігадрукарства кінамайстэрня Ўладзіміра Бокуна рыхтуе здымкі дакумэнтальнай стужкі пра Скарыну.
фота: Культурны цэнтар Беларусі ў Варшаве

У 500-годзьдзе беларускага кнігадрукарства кінамайстэрня Ўладзіміра Бокуна рыхтуе здымкі дакумэнтальнай стужкі пра Францыска Скарыну. Рэжысэр паставіў перад сабой задачу знайсьці адказ – навошта доктар мэдыцыны, якім быў Скарына, і адукацыя якога забясьпечвала матэрыяльны быт, раптам вырашыў выдаць Біблію.

Уладзімір Бокун кажа, што гэта вельмі цяжкая тэма. Калі рэжысэр вывучыў амаль усю даступную інфармацыю пра Францыска Скарыну, то зразумеў, што ў жыцьці першадрукара больш пытаньняў, чым адказаў.

Атрыманая ў Падуі мэдыцынская адукацыя матэрыяльна забясьпечвала беднага Францыска Скарыну на ўсё жыцьцё. Чалавек з такімі кампэтэнцыямі мог працаваць на каралеўскіх дварах. Пэрыяд жыцьця Францыска Скарыны паміж Падуяй і Прагай – гэта белая пляма. Далей вядома, што 6 жніўня 1517 году Скарына надрукаваў Псалтыр. За тры гады, па розных дадзеных, Францыск Скарына надрукаваў 22-23 кнігі Бібліі. І тут Уладзімір Бокун ставіць галоўнае пытаньне – навошта Скарыне гэта было трэба?

Уладзімір Бокун кажа, што калі няма дакладнага адказу на канкрэтныя пытаньні, то ён у фільме прадстаўляе розныя вэрсіі, але не падмяняе адказ фантазіяй. Сам глядач будзе шукаць адказ на гэтае пытаньне.Сам рэжысэр знайшоў адказ для самога сябе. Ён, паводле Ўладзіміра Бокуна, хаваецца ў прадмовах, якія Францыск Скарына напісаў да біблейскіх кніг.

У. Бокун: Яго прадмовы – гэта геніяльныя тэксты. Гэта яго думкі, якія ён зьвяртае да простых людзей. На мой погляд, галоўная мэта Скарыны – зрабіць Біблію зразумелай для ўсіх простых людзей, каб яны самыя маглі знайсьці шлях да веры. Чаму ён, доктар, пачынае друкаваць Біблію. Гэта мая асабіста думка. У Авіцэны ёсьць такая фраза: у доктара ёсьць тры інструмэнты: нож, травы і словы. І доказ гэтага я знайшоў у прадмовах да яго Бібліі: «Біблія – дзівосная рака! Яна бывае мелкай, і нават авечка можа перайсьці! Але адначасна і глыбокай, калі і слон змушаны плысьці цераз яе! У гэтай кнізе – пачатак і канец усёй існуючай мудрасьці, бо толькі праз яе можна спасьцігнуць Бога-усетрымальніка! У гэтай кнізе – усе законы і правы, якімі карыстаюцца людзі ў зямным жыцьці! У гэтай кнізе – усе лякарствы душэўныя і цялесныя разам знойдзеце!» Усё напісана вельмі дакладна і вельмі проста.Што такое геніяльнасьць? Геніяльнасьць – гэта сказаць мудрыя думкі простымі словамі. Гэта тое што зрабіў Скарына. Гэта галоўнае, чаму для нас гэта вельмі значная асоба гэта геній. А яго геніяльнасьць шукайце ў яго прадмовах.

Поўную размову з Уладзімірам Бокунам слухайце ў далучаным гукавым файле.

Уладзімір
Уладзімір Бокун
У 500-годзьдзе беларускага кнігадрукарства кінамайстэрня Ўладзіміра Бокуна рыхтуе здымкі дакумэнтальнай стужкі пра Францыска Скарыну. Рэжысэр паставіў перад сабой задачу знайсьці адказ – навошта доктар мэдыцыны, якім быў Скарына, і адукацыя якога забясьпечвала матэрыяльны быт, раптам вырашыў выдаць Біблію.
Уладзімір Бокун кажа, што гэта вельмі цяжкая тэма. Калі рэжысэр вывучыў амаль усю даступную інфармацыю пра Францыска Скарыну, то зразумеў, што ў жыцьці першадрукара больш пытаньняў, чым адказаў.
Атрыманая ў Падуі мэдыцынская адукацыя матэрыяльна забясьпечвала беднага Францыска Скарыну на ўсё жыцьцё. Чалавек з такімі кампэтэнцыямі мог працаваць на каралеўскіх дварах. Пэрыяд жыцьця Францыска Скарыны паміж Падуяй і Прагай – гэта белая пляма. Далей вядома, што 6 жніўня 1517 году Скарына надрукаваў Псалтыр. За тры гады, па розных дадзеных, Францыск Скарына надрукаваў 22-23 кнігі Бібліі. І тут Уладзімір Бокун ставіць галоўнае пытаньне – навошта Скарыне гэта было трэба?
Уладзімір Бокун кажа, што калі няма дакладнага адказу на канкрэтныя пытаньні, то ён у фільме прадстаўляе розныя вэрсіі, але не падмяняе адказ фантазіяй. Сам глядач будзе шукаць адказ на гэтае пытаньне.
Сам рэжысэр знайшоў адказ для самога сябе. Ён, паводле Ўладзіміра Бокуна, хаваецца ў прадмовах, якія Францыск Скарына напісаў да біблейскіх кніг.
У. Бокун: У. Бокун: Яго прадмовы – гэта геніяльныя тэксты. Гэта яго думкі, якія ён зьвяртае да простых людзей. На мой погляд, галоўная мэта Скарыны – зрабіць Біблію зразумелай для ўсіх простых людзей, каб яны самыя маглі знайсьці шлях да веры. Чаму ён, доктар, пачынае друкаваць Біблію. Гэта мая асабіста думка. У Авіцэны ёсьць такая фраза: у доктара ёсьць тры інструмэнты: нож, травы і словы. І доказ гэтага я знайшоў у прадмовах да яго Бібліі: «Біблія – дзівосная рака! Яна бывае мелкай, і нават авечка можа перайсьці! Але адначасна і глыбокай, калі і слон змушаны плысьці цераз яе! У гэтай кнізе – пачатак і канец усёй існуючай мудрасьці, бо толькі праз яе можна спасьцігнуць Бога-усетрымальніка! У гэтай кнізе – усе законы і правы, якімі карыстаюцца людзі ў зямным жыцьці! У гэтай кнізе – усе лякарствы душэўныя і цялесныя разам знойдзеце!» Усё напісана вельмі дакладна і вельмі проста.
Што такое геніяльнасьць? Геніяльнасьць – гэта сказаць мудрыя думкі простымі словамі. Гэта тое што зрабіў Скарына. Гэта галоўнае, чаму для нас гэта вельмі значная асоба гэта геній. А яго геніяльнасьць шукайце ў яго прадмовах.
Поўную размову з Уладзімірам Бокунам слухайце ў далучаным гукавым файле.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт