Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі жахліва высокі ўзровень алькагалізацыі насельніцтва

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.05.2017 10:15
  • алькаголь.mp3
Улады дэкляруюць барацьбу з п'янствам, але на справе ня робяць шмат, бо нецьвярозы народ - гэта зручна.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь – другая ў сьвеце па спажываньню алькаголю. Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, у сярэднім беларусы выпіваюць каля 17,5 літраў алькаголю ў год, у той час калі сярэдні аб’ём спажываньня ў сьвеце вагаецца каля 6,5 літраў.

У той жа час, цэны на алькаголь у Беларусі значна ніжэйшыя, чым у суседніх краінах Эўразьвязу. Нягледзячы на спробы ўраду стварыць праграму па прафіляктыцы алькагалізму і рэабілітацыі алькаголікаў, Беларусь да гэтага часу ня здолела перамагчы пʼянства. У вялікай ступені таму, што дзяржава ў гэтым не зацікаўлена.

Пра алькагалізацыю Беларусі Натальля Грышкевіч гутарыць з экспэрткай Цэнтру Астрагорскага Алесяй Руднік.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл і чытайце артыкул А. Руднік тут

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт