Logo Polskiego Radia
Print

Бацька польскага прэзыдэнта лічыць, што Польшча павінна прыняць уцекачоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.06.2017 18:54
«Галодных накарміць, хто хоча піць – напаіць, гасьцей у дом прыняць, а голых апрануць».
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй ДудаПрэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда

Папулярная газэта «Super Express» паведамляе, што бацька прэзыдэнта Польшчы, прафэсар Ян Тадэвуш Дуда сказаў журналісту ў інтэрвію, што зьяўляецца прыхільнікам таго, каб Польшча прыняла ўцекачоў з Сырыі. «Галодных накарміць, хто хоча піць – напаіць, гасьцей у дом прыняць, а голых апрануць», – нагадвае Дуда-старэйшы вучэньне Каталіцкага касьцёла. «Я католік, і лічу, што трэба паступаць па хрысьціянску, міласэрна. Польшча павінна прыняць уцекачоў», – зазначае бацька прэзыдэнта Анджэя Дуды. Паводле прафэсара Дуды, «мы іх ня можам пакінуць у патрэбе, іх трэба прыняць».
Адначасова Ян Тадэвуш Дуда гаворыць, што польскія спэцслужбы павінны праверыць кожнага чалавека, які трапіць у Польшчу як уцякач, каб знайсьці ў іх шэрагах магчымых ісламістаў.
Польскія журналісты зазначаюць, што такім чынам Ян Тадэвуш Дуда трапіў у апазыцыю да поглядаў свайго сына Анджэя Дуды й кіруючай у Польшчы кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць», кандыдатам якой быў актуальны прэзыдэнт краіны. Нагадаем, афіцыйная Варшава адмаўляецца прымаць уцекачоў, якія знаходзяцца ў Эўропе, перш за ўсё ў Грэцыі й Італіі. Такое абавязацельства ўзяў на сябе папярэдні ўрад права-цэнтрыскай «Грамадзянскай плятформы». Эўразьвяз абвінавачвае Польшчу ў адсутнасьці агульнаэўрапейскай салідарнасьці й лічыць, што Варшава ня мае права адмаўляцца ад таго, што раней абяцала. Таму на днях Брусэль пачаў уводзіць у жыцьцё супраць Варшавы санкцыі за адмову прыняць у сябе ўцекачоў, паведамляе «Super Express».

Папулярная газэта «Super Express» паведамляе, што бацька прэзыдэнта Польшчы, прафэсар Ян Тадэвуш Дуда сказаў журналісту ў інтэрвію, што зьяўляецца прыхільнікам таго, каб Польшча прыняла ўцекачоў з Сырыі. «Галодных накарміць, хто хоча піць – напаіць, гасьцей у дом прыняць, а голых апрануць», – нагадвае Дуда-старэйшы вучэньне Каталіцкага касьцёла.

«Я католік, і лічу, што трэба паступаць па хрысьціянску, міласэрна. Польшча павінна прыняць уцекачоў», – зазначае бацька прэзыдэнта Анджэя Дуды. Паводле прафэсара Дуды, «мы іх ня можам пакінуць у патрэбе, іх трэба прыняць».Адначасова Ян Тадэвуш Дуда гаворыць, што польскія спэцслужбы павінны праверыць кожнага чалавека, які трапіць у Польшчу як уцякач, каб знайсьці ў іх шэрагах магчымых ісламістаў.

Польскія журналісты зазначаюць, што такім чынам Ян Тадэвуш Дуда трапіў у апазыцыю да поглядаў свайго сына Анджэя Дуды й кіруючай у Польшчы кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць», кандыдатам якой быў актуальны прэзыдэнт краіны.

Нагадаем, афіцыйная Варшава адмаўляецца прымаць уцекачоў, якія знаходзяцца ў Эўропе, перш за ўсё ў Грэцыі й Італіі. Такое абавязацельства ўзяў на сябе папярэдні ўрад права-цэнтрыскай «Грамадзянскай плятформы». Эўразьвяз абвінавачвае Польшчу ў адсутнасьці агульнаэўрапейскай салідарнасьці й лічыць, што Варшава ня мае права адмаўляцца ад таго, што раней абяцала. Таму на днях Брусэль пачаў уводзіць у жыцьцё супраць Варшавы санкцыі за адмову прыняць у сябе ўцекачоў, паведамляе «Super Express».

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт