Logo Polskiego Radia
Print

Добры цар на “прамой лініі”

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.06.2017 15:35
  • Добры цар.mp3
Расейскае насельніцтва патрабуе ад прэзыдэнта бясьпекі й дабрабыту, а не свабоды.
Prezydent Władimir PutinPrezydent Władimir PutinFoto: cc/wikipedia

У Расеі нядаўна адбыўся чарговы раўнд пытаньняў ды адказаў Пуціна народу. "Прамая лінія" паказала, што Крэмль мае толькі адну прапанову расейцам: бясьпека за свабоду.

Як паведаміў Крэмль, расейскі прэзыдэнт зацьвердзіў “сьпіс даручэньняў”, сярод якіх загад прадставіць мэдычную дапамогу жыхарам горада Апатыты, праверыць сытуацыю зь лекамі ў Арлоўскай вобласьці, з сацыяльнай падтрымкай – у Самарскай, ды з навакольным асяродзьдзем – на Далёкім Усходзе. Пасьля сэанса камунікацыі адбылося рэфармаваньне Грамадзянскай палаты пры прэзыдэнце. У яе склад увайшлі прадстаўнікі дабрачынных ды экалягічных арганізацый. Гэтыя крокі некаторыя пасьпяшаліся назваць “адлігай” у Расеі.

Аднак пры гэтым згаданую палату ўзначаліў палітык-патрыёт, Крэмль дамагаецца доступу да праграмы Telegram, пагражаючы блякадай у адваротным выпадку, 38% расейцаў назвалі Сталіна найбольш выбітнай гістарычнай асобай у Расеі.

Якія настроі пануюць у цяперашняй Расеі – жаданьне “закручваць гайкі” ці прага адлігі? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Паўла Усава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт