Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржаўная польская кампанія Węglokoks будзе імпартаваць вугаль

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.06.2017 16:07
Хутчэй за ўсё дадатковы заробак атрымаюць расейскія кампаніі.
foto:pixabay.com

Штогод у Польшчу паступае некалькі мільёнаў тон вугалю з-за мяжы. Імпартная сыравіна каштуе таньней за радзімую і яе купляюць пераважна прыватныя кліенты.

Польскім буйным дзяржаўным вугальным кампаніям забаронена імпартаваць вугаль. Гэтае права мае галоўны польскі экспарцёр Węglokoks.

Чаму Польшча, у якой здабыча вугалю зьяўляецца важнай галіной эканомікі, мусіць купляць сыравіну? Аказваецца, што ў краіне недастатковая колькасьць высакаякаснага вугалю, а да таго ж асноўны вуглездабыўца Польска гоназдабываючая група не спраўляецца з рэалізацыяй кантрактаў.

Варшава вымушаная падпарадкавацца дырэктыве ЭЗ аб прамысловых выкідах і мае два выйсьці: або выдаткуе мільярды злотых на мадэрнізацыю вугальных электрастанцый, або будзе выкарыстоўваць вугаль з нізкім утрыманьнем серы. Такі вугаль, пры чым адносна танны, прадаюць расейскія кампаніі. Імпарт з Расеі забясьпечыць палову запатрабаванасьці энэргетычных заводаў у Польшчы.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт