Logo Polskiego Radia
Print

Адмяніць плату за роўмінг для Беларусі зьбіраюцца эўрапейскія ўлады

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 17.07.2017 18:42
  • роўмінг.mp3
Калі ідэю ўдасца рэалізаваць, наведваць Эўразьвяз з сім-карткай роднага апэратара і не хвалявацца за рахунак можна будзе праз два з паловай гады.
pixabay.com/Public Domain CC0

Адмяніць плату за роўмінг для жыхароў некаторых з постсавецкіх краінаў зьбіраюцца эўрапейскія ўлады. Гэта тычыцца, у тым ліку, Беларусі. Калі ідэю ўдасца рэалізаваць згодна з плянамі, наведваць Эўразьвяз з сім-карткай роднага апэратару і не хвалявацца за рахунак можна будзе праз два з паловай гады. Падрабязнасьці – у матэрыяле Васіля Садоўскага.
З доўгачаканай для многіх заявай днямі выступіў кіраўнік службы зьнешніх дзеяньняў Эўразьвязу Барыс Ярашэвіч. Размаўляючы з журналістамі, ён адзначыў, што зьмены закрануць жыхароў 6-ці краінаў, аб’яднаных праграмай Ўсходняга партнэрства. Акрамя Беларусі, гаворка йдзе пра Украіну, Грузію, Армэнію, Азэрбайджан ды Малдову. Чакаецца, што афіцыйна пытаньне будзе ўзьнятае ў лістападзе гэтага году – падчас саміту міжнароднай ініцыятывы ў Бруселі. Адмена платы за роўмінг павінна стаць адным з пунктаў выніковай дэклярацыі. У выніку перамоваў з апэратарамі плянуецца таксама перагледзець у бок зьніжэньня тарыфы на мабільную сувязь. Інфармацыю пра магчымую адмену роўмінгу паміж краінамі Ўсходняга партнэрства ды дзяржавамі Эўразьвязу на нашую просьбу пракамэнтаваў мэдыяэкпэрт і спэцыяліст па інфармацыйных тэхналёгіях Аляксей Лявончык.
Аляксей Лявончык: Тэрмін 2020 год – гэта вельмі аптымістычна. Па-першае, гэта яшчэ не афіцыйная заява Эўракамісіі як такая. Перамовы яшчэ не пачаліся. Перамовы аб стварэньні агульнага тэлекамунікацыйнага рынку ў Эўропе, дзе ўсё значна больш гарманізавана, занялі 10 гадоў – з 2007 да 2017 году трывала абніжэньне цэн аж да таго моманту, як у 2017 яны змаглі выйсьці на бязроўмінгавую з пэўнымі нюансамі прастору. Эўракамісія ня можа загадаць эўрапейскім апэратарам у аднабаковым парадку для беларускіх, украінскіх, малдаўскіх карыстальнікаў. Яна можа можа ўвайсьці ў перамовы з кожнай з краінаў Усходняга партнэрства, каб тыя паўплывалі на сваіх апэратараў, матывавалі іх нейкім чынам, каб тыя зьніжалі кошты. І калі для абанэнтаў польскай кампаніі роўмінг ва Ўкраіне будзе каштаваць менш, тады, думаю, польскі апэратар будзе схільны да таго, каб скінуць цану для абанэнтаў украінскага апэратара ў Польшчы. То бок, загадаць апэратару нічога не магчыма.
Разглядаючы пэрспэктывы адмены роўмінгу, паводле нашага суразмоўцы, трэба браць пад увагу тое, што перамовы прыйдзецца весьці з асобнымі краінамі. Рынак сувязі ў кожнай зь іх мае свае адметнасьці. Да таго ж, тэлекамунікацыйныя кампаніі не заўсёды ахвотна ідуць на абніжэньне тарыфаў. Пра гэта, як адзначае Аляксей Лявончык, кажа і досьвед Эўразійскага эканамічнага саюзу, удзельнікі якога ўжо не першы год абмяркоўваюць адмену роўмінгу ў межах аб’яднаньня.
Аляксей Лявончык: Няма адзінага тэлекамунікацыйнага рынку, няма ўнармаваньня практык працы апэратараў у іншых краінах, як у Эўропе. Там, прынамсі, усе апэратары ведалі, што паміж імі няма мытных, экспартна-імпартных падаткаў. То бок, гэта быў адзін рынак, і там можна было неяк круціць-вярцець. А ў нашым выпадку пакуль што Расея і Беларусь у нейкіх дэклярацыях кажуць, што будуць заахвочваць апэратараў, каб яны зьніжалі цэны, але іх прымусіць нельга. І калі яны ня могуць апэратараў прымусіць у Эўразійскім саюзе зьнізіць цэны да нармальнага ўзроўню, то я сумняюся, што з Эўропай гэта выйдзе. Праўда, трэба разглядаць розныя варыяцыі, таму што, напрыклад, ва Ўкраіне абсалютна іншая ступень інтэграцыі ў эўрапейскі тэлекамунікацыйны рынак, і эўрапейскія ды ўкраінскія апэратары ўжо прапануюць адносна танны роўмінг адзін у аднаго. У Армэніі таксама калісьці былі някепскія дамоўленасьці з эўрапейскім Vodafone, калі той уключаў яе ў бязроўмінгавую прастору для сваіх абанэнтаў. То бок, Украіна, Армэнія, магчыма, Грузія больш прасунутыя, больш адкрытыя.
Гісторыя тэлекамунікацыйнага рынку паказвае, што сама тэндэнцыя адмены міжнароднага роўмінгу – практыка даволі маладая. Ва ўсім сьвеце трапляюцца адзінкавыя прыклады. Стратэгію апэратараў у гэтай сфэры тлумачыць Аляксей Лявончык.
Аляксей Лявончык: Скасаваньне роўмінгу адбывалася ў межах адной краіны. Напрыклад, у межах Расеі, доўгі час існаваў унутраны роўмінг. Ён і зараз існуе, проста яго добра пацерла канкурэнцыя. Каб скасаваць яго, патрэбнае добрае разьвіцьцё тэлекамунікацыйнага рынку, каб апэратары проста выйшлі на ўзровень, калі яны пэўнай катэгорыі абанэнтаў прапануюць бясплатны роўмінг ці адсутнасьць роўмінгу. Але звычайна гэта адбывалася заканадаўчым чынам. Самі па сабе апэратары могуць дамаўляцца, але тут мова хутчэй ідзе пра тое, што пакуль ёсьць магчымасьць канкураваць за абанэнта, прапануючы яму таньнейшыя ад канкурэнтаў званкі ў іншыя сеткі, яны будуць канкураваць на званках у іншыя сеткі. Як толькі яны выйдуць на адзін узровень і ня будзе магчымасьці прапанаваць нешта таньней, яны пойдуць далей, будуць прапанаваць танныя міжнародныя званкі. Калі больш танныя міжнародныя званкі ня ўдасца прапаноўваць, бо ўсё прапануюць, тады ўжо яны будуць пераходзіць на ўзровень роўмінгу. Канкурэнцыя гэта робіць, але робіць павольна. І гэта адбывалася ў межах адной краіны, а не адной тэлекамунікацыйнай прасторы. Эўрапейскі экспэрымэнт, па сутнасьці, першы экспэрымэнт аб’яднаньня 28 нацыянальных рынкаў у адзін агульны.
Нагадаем, у Беларусі зараз дзейнічаюць тры мабільныя апэратары. Экспэрты зьвяртаюць увагу на вялікі ўзровень насычанасьці рынку – ужо на працягу некалькі год колькасьць абанэнтаў перавышае лічбу жыхароў краіны. Гэта азначае, што многія беларусы адначасова карыстаюцца паслугамі двух ці нават трох апэратараў.

Адмяніць плату за роўмінг для жыхароў некаторых з постсавецкіх краінаў зьбіраюцца эўрапейскія ўлады. Гэта тычыцца, у тым ліку, Беларусі. Калі ідэю ўдасца рэалізаваць згодна з плянамі, наведваць Эўразьвяз з сім-карткай роднага апэратару і не хвалявацца за рахунак можна будзе праз два з паловай гады.

З доўгачаканай для многіх заявай днямі выступіў кіраўнік службы зьнешніх дзеяньняў Эўразьвязу Барыс Ярашэвіч. Размаўляючы з журналістамі, ён адзначыў, што зьмены закрануць жыхароў 6-ці краінаў, аб’яднаных праграмай Ўсходняга партнэрства. Акрамя Беларусі, гаворка йдзе пра Украіну, Грузію, Армэнію, Азэрбайджан ды Малдову. Чакаецца, што афіцыйна пытаньне будзе ўзьнятае ў лістападзе гэтага году – падчас саміту міжнароднай ініцыятывы ў Бруселі. Адмена платы за роўмінг павінна стаць адным з пунктаў выніковай дэклярацыі.

У выніку перамоваў з апэратарамі плянуецца таксама перагледзець у бок зьніжэньня тарыфы на мабільную сувязь. Інфармацыю пра магчымую адмену роўмінгу паміж краінамі Ўсходняга партнэрства ды дзяржавамі Эўразьвязу на нашую просьбу пракамэнтаваў мэдыяэкпэрт і спэцыяліст па інфармацыйных тэхналёгіях Аляксей Лявончык.

Аляксей Лявончык: Тэрмін 2020 год – гэта вельмі аптымістычна. Па-першае, гэта яшчэ не афіцыйная заява Эўракамісіі як такая. Перамовы яшчэ не пачаліся. Перамовы аб стварэньні агульнага тэлекамунікацыйнага рынку ў Эўропе, дзе ўсё значна больш гарманізавана, занялі 10 гадоў – з 2007 да 2017 году трывала абніжэньне цэн аж да таго моманту, як у 2017 яны змаглі выйсьці на бязроўмінгавую з пэўнымі нюансамі прастору. Эўракамісія ня можа загадаць эўрапейскім апэратарам у аднабаковым парадку для беларускіх, украінскіх, малдаўскіх карыстальнікаў. Яна можа можа ўвайсьці ў перамовы з кожнай з краінаў Усходняга партнэрства, каб тыя паўплывалі на сваіх апэратараў, матывавалі іх нейкім чынам, каб тыя зьніжалі кошты. І калі для абанэнтаў польскай кампаніі роўмінг ва Ўкраіне будзе каштаваць менш, тады, думаю, польскі апэратар будзе схільны да таго, каб скінуць цану для абанэнтаў украінскага апэратара ў Польшчы. То бок, загадаць апэратару нічога не магчыма.

Разглядаючы пэрспэктывы адмены роўмінгу, паводле нашага суразмоўцы, трэба браць пад увагу тое, што перамовы прыйдзецца весьці з асобнымі краінамі. Рынак сувязі ў кожнай зь іх мае свае адметнасьці. Да таго ж, тэлекамунікацыйныя кампаніі не заўсёды ахвотна ідуць на абніжэньне тарыфаў. Пра гэта, як адзначае Аляксей Лявончык, кажа і досьвед Эўразійскага эканамічнага саюзу, удзельнікі якога ўжо не першы год абмяркоўваюць адмену роўмінгу ў межах аб’яднаньня.

Аляксей Лявончык: Няма адзінага тэлекамунікацыйнага рынку, няма ўнармаваньня практык працы апэратараў у іншых краінах, як у Эўропе. Там, прынамсі, усе апэратары ведалі, што паміж імі няма мытных, экспартна-імпартных падаткаў. То бок, гэта быў адзін рынак, і там можна было неяк круціць-вярцець. А ў нашым выпадку пакуль што Расея і Беларусь у нейкіх дэклярацыях кажуць, што будуць заахвочваць апэратараў, каб яны зьніжалі цэны, але іх прымусіць нельга. І калі яны ня могуць апэратараў прымусіць у Эўразійскім саюзе зьнізіць цэны да нармальнага ўзроўню, то я сумняюся, што з Эўропай гэта выйдзе. Праўда, трэба разглядаць розныя варыяцыі, таму што, напрыклад, ва Ўкраіне абсалютна іншая ступень інтэграцыі ў эўрапейскі тэлекамунікацыйны рынак, і эўрапейскія ды ўкраінскія апэратары ўжо прапануюць адносна танны роўмінг адзін у аднаго. У Армэніі таксама калісьці былі някепскія дамоўленасьці з эўрапейскім Vodafone, калі той уключаў яе ў бязроўмінгавую прастору для сваіх абанэнтаў. То бок, Украіна, Армэнія, магчыма, Грузія больш прасунутыя, больш адкрытыя.

Гісторыя тэлекамунікацыйнага рынку паказвае, што сама тэндэнцыя адмены міжнароднага роўмінгу – практыка даволі маладая. Ва ўсім сьвеце трапляюцца адзінкавыя прыклады. Стратэгію апэратараў у гэтай сфэры тлумачыць Аляксей Лявончык.

Аляксей Лявончык: Скасаваньне роўмінгу адбывалася ў межах адной краіны. Напрыклад, у межах Расеі, доўгі час існаваў унутраны роўмінг. Ён і зараз існуе, проста яго добра пацерла канкурэнцыя. Каб скасаваць яго, патрэбнае добрае разьвіцьцё тэлекамунікацыйнага рынку, каб апэратары проста выйшлі на ўзровень, калі яны пэўнай катэгорыі абанэнтаў прапануюць бясплатны роўмінг ці адсутнасьць роўмінгу. Але звычайна гэта адбывалася заканадаўчым чынам. Самі па сабе апэратары могуць дамаўляцца, але тут мова хутчэй ідзе пра тое, што пакуль ёсьць магчымасьць канкураваць за абанэнта, прапануючы яму таньнейшыя ад канкурэнтаў званкі ў іншыя сеткі, яны будуць канкураваць на званках у іншыя сеткі. Як толькі яны выйдуць на адзін узровень і ня будзе магчымасьці прапанаваць нешта таньней, яны пойдуць далей, будуць прапанаваць танныя міжнародныя званкі. Калі больш танныя міжнародныя званкі ня ўдасца прапаноўваць, бо ўсё прапануюць, тады ўжо яны будуць пераходзіць на ўзровень роўмінгу. Канкурэнцыя гэта робіць, але робіць павольна. І гэта адбывалася ў межах адной краіны, а не адной тэлекамунікацыйнай прасторы. Эўрапейскі экспэрымэнт, па сутнасьці, першы экспэрымэнт аб’яднаньня 28 нацыянальных рынкаў у адзін агульны.

Нагадаем, у Беларусі зараз дзейнічаюць тры мабільныя апэратары. Экспэрты зьвяртаюць увагу на вялікі ўзровень насычанасьці рынку – ужо на працягу некалькі год колькасьць абанэнтаў перавышае лічбу жыхароў краіны. Гэта азначае, што многія беларусы адначасова карыстаюцца паслугамі двух ці нават трох апэратараў.

Васіль Садоўскі

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт