Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз зьмяняе стратэгію ў адносінах да Польшчы

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 20.07.2017 17:40
Брусэль пераходзіць да больш рашучых дзеяньняў - Варшаву могуць пазбавіць голасу на паседжаньнях Рады Эўропы.
Франц ТымэрмансФранц ТымэрмансPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Эўразьвяз зьмяняе стратэгію ў адносінах да Польшчы. Да такой высновы прыйшла рэдакцыя выданьня Dziennik Gazeta Prawna. У сьвежым нумары мова вядзецца пра мажлівасьць пазбаўленьня краіны права голасу на паседжаньнях Рады Эўропы.

Брусэль падазрае Польшчу ў парушэньні прынцыпаў міжнароднай супольнасьці. А нагодай сталі зьмены ў судовай сыстэме, прапанаваныя кіруючай партыяй «Права й Справядлівасьць». Як адзначыў у панядзелак намесьнік старшыні Эўракамісіі Франс Тымэрманс, вышэйшы выканаўчы орган зьбіраецца распачаць працэдуру, якая павінна стаць моцным палітычным сыгналам у кірунку Варшавы.

Аналітыкі зьвяртаюць увагу – раней эўрапейскія ўлады спрабавалі весьці дыялёг з польскім урадам датычна спрэчных пытаньняў. Цяпер яны гатовыя дзейнічаць больш рашуча. Аднак гэта зусім не азначае, што супраць Польшчы будуць ужытыя сур’ёзныя санкцыі. Каб пазбавіць краіну права голасу, усе астатнія ўдзельнікі супольнасьці павінныя сьцвердіць, што афіцыйная Варшава парушае грунтоўная вартасьці Эўразьвязу – такія, як роўнасьць ды вольнасьць.

Але такога выніку будзе даволі цяжка дасягнуць, упэўненыя назіральнікі. Між тым, аўтар нагадвае – 5 гадоў таму Эўракамісія змагла паўплываць на вугорскі ўрад. Тады прадметам дыскусій стаў закон, які прадугледжваў зьніжэньне пэнсійнага ўзросту для судзьдзяў з 70 да 62 гадоў. Гэтая ініцыятыва азначала аўтаматычны выхад на адпачынак для больш чым 250 прадстаўнікоў Фэміды. У Бруселі гэтую ініцыятыву прызналі праявай дыскрымінацыі паводле ўзросту. У выніку Будапэшт быў вымушаны адмяніць супярэчлівы закон.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт