Logo Polskiego Radia
Print

Заявы пра ўтварэньне Маларосіі - абдуманы плян Крамля

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.07.2017 15:44
  • Маларосія.mp3
На мінулым тыдні кіраўнік ДНР Аляксандар Захарчанка аб’явіў, што замест Наваросіі неабходна ўтварыць Маларосію.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У яго плянах стварыць Маларосію на тэрыторыі цэлай Украіны са сталіцай у Данбасе. Сэпаратысты апублікавалі таксама сьцяг новай дзяржавы і праект канстытуцыі.

Як і ў выпадку Наваросіі і сьцяг, і назва адносяцца да гісторыі. Сьцяг утрымлівае сымбаль харугвы Багдана Хмяльніцкага, а «Маларосія» – гэта гістарычны тэрмін, калісьці ўжываны ў дачыненьні да зямель сёньняшняй Украіны.

Палітоляг Павал Усаў адзначае, што Захарчанка нічога ня робіць бяз згоды Масквы. Крэмль кантралюе ўсе палітычныя працэсы ў гэтых дзьвюх сэпаратыстычных рэспубліках. Усе заявы сыходзяць не ад кіраўнікоў, а прынамсі ад куратараў.

П. Усаў: Да гэтага часу ўся палітыка ў сэпаратысцкіх рэспубліках зводзілася да таго, каб імкнуцца да аб’яднаньня з Расеяй, на кшталт Крыму. Заява аб стварэньні Маларосіі зьмяняе падыход Крамля да гэтых тэрыторый. Крэмль адкінуў ідэю адарваньня сэпаратысцкіх рэспублік ад Украіны. Ёсьць два магчымыя праекты. Першы – гэта фармаваньне цалкам аўтаномных рэспублік кшталту Абхазіі ці Асэтыі. Другі – фарміраваньне альтэрнатыўнага цэнтру для Ўкраіны. Данбас павінен быў бы стаць кропкай прыцягненьня іншых абласьцей Украіны. Гэта прапанова для незадаволеных палітычнымі працэсамі ва Ўкраіне далучацца да сапраўднай Украіны, то бок Маларосіі.

Уся палітыка Крамля ў дачыненьні да Ўкраіны гучыць як утопія. Аднак трэба памятаць, што ўсе ўтапічныя ідэі заканчваюцца трагічна – падводзіць вынік Павал Усаў.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт