Logo Polskiego Radia
Print

73 гады таму палкоўнік Кляўс фон Штаўфэнбэрг зьдзейсьніў замах на Гітлера

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.07.2017 19:52
  • historia.mp3
Палкоўнік Штаўфэнбэрг быў адным з 200 чалавек, хто быў пакараны сьмерцю: некаторых павесілі на фартэпіянных струнах.
Палкоўнік Кляўс фон ШтаўфэнбэргПалкоўнік Кляўс фон ШтаўфэнбэргPublic Domain

20 ліпеня 1944 году нямецкі палкоўнік Кляўс фон Штаўфэнбэрг зьдзейсьніў замах на жыцьцё Адольфа Гітлера. Гэта была чацьвёртая спроба забіць правадыра Трэцяга Рэйху. На жаль, замах ня ўдаўся, а сам адважны афіцэр заплаціў за яго жыцьцём.
Падрыхтоўка да замаху працягвалася вельмі доўга: гэта была сапраўды надзвычай сур’ёзная апэрацыя, у якую былі заангажаваныя тысячы людзей, у тым ліку важныя фігуры тагачаснага палітычнага й вайсковага жыцьця. Хопіць узнагадаць хоць бы фэльдмаршала Эрвіна Ромэля – вельмі шанаванага военачальніка, які за свае ваенныя дасягненьні ў Паўночнай Афрыцы атрымаў мянушку «Пустынны ліс». Ды й сам Штаўфэнбэрг быў не абы-хто: ён быў графам і паходзіў з багатага дваранскага роду са старымі вайсковымі традыцыямі.
У загаворшчыкаў быў гатовы поўны сцэнар разьвіцьця падзей. Напрыклад, быў ужо створаны новы ўрад, які меў узначаліць палітычны дзеяч кансэрватыўнага крыла Карл Фрыдрых Гёрдэлер.
Чацьвёртае пакушэньне на Гітлера не было акцыяй антыфашыстаў – людзей, якія змагаліся зь фашызмам па ідэалягічных прычынах. Многія ўдзельнікі загавару 20 ліпеня ня бачылі нэгатыўных бакоў нацыянал-сацыялізму – яны проста хацелі адсунуць ад улады Гітлера, які завёў краіну на край прорвы, нагадвае доктар гістарычных навук Юры Грыбоўскі.
Дарэчы, вельмі добра й дакладна падрыхтоўка да замаху й яго правядзеньне паказаныя ў кінафільме «Апэрацыя «Валькірыя», хоць на тэму гэтай славутай гістарычнай даты былі зьнятыя дзясяткі фільмаў.
Нагадаем, замах быў праведзены ў Прусіі ў стаўцы Гітлера «Воўчае логава» каля цяперашняга польскага гораду Кэнтшын. На жаль, са стаўкі Гітлера засталіся толькі раскіданыя руіны, бо «Воўчае логава» было падарванае пры адступленьні немцаў.
Выбух прагрымеў 20 ліпеня а 12.30. Сіла бомбы была вельмі моцнай, аднак дыктатары выратавала нага дубовага стала, за якім адбывалася ваенная нарада. Гітлер атрымаў усяго некалькі царапін ды аглух, хоць выбух забіў пару чалавек. Загаворшчыкі думалі, што забілі фюрэра й пачалі рэалізацыю свайго пляну. Аднак празь нейкі час аказалася, што правадыр жывы, што ўнесла дадатковы хаос у дзеяньне ўдзельнікаў замаху.
З загаворшчыкамі гітлераўская махіна расправілася жорстка й бязьлітасна. Палкоўнік Штаўфэнбэрг быў адным з 200 чалавек, якія былі пакараныя сьмерцю, некаторых павесілі на фартэпіянных струнах. Сярод сьмяротных ахвяр помсты – фэльдмаршал Эрвін фон Віцлебэн, 19 генэралаў, 26 палкоўнікаў, 2 амбасадары, 7 дыпляматаў, міністар ды некалькі віцэ-міністраў, а таксама кіраўнік крымінальнай паліцыі ды прэм’еры некалькіх нямецкіх зямель. Фэльдмаршалу Эрвіну Ромэлю й генэралу Людвігу Бэку гітлераўцы дазволілі зьдзейсьніць самагубства з увагі на тое, што яны мелі вялікія ваенныя дасягненьні й заслугі перад арміяй.
вс

20 ліпеня 1944 году нямецкі палкоўнік Кляўс фон Штаўфэнбэрг зьдзейсьніў замах на жыцьцё Адольфа Гітлера. Гэта была чацьвёртая спроба забіць правадыра Трэцяга Рэйху. На жаль, замах ня ўдаўся, а сам адважны афіцэр заплаціў за яго жыцьцём. У рубрыцы "Машына часу" - пра гістарычную падзею канца Другой сусьветнай вайны.

Падрыхтоўка да замаху працягвалася вельмі доўга: гэта была сапраўды надзвычай сур’ёзная апэрацыя, у якую былі заангажаваныя тысячы людзей, у тым ліку важныя фігуры тагачаснага палітычнага й вайсковага жыцьця. Хопіць узнагадаць хоць бы фэльдмаршала Эрвіна Ромэля – вельмі шанаванага военачальніка, які за свае ваенныя дасягненьні ў Паўночнай Афрыцы атрымаў мянушку «Пустынны ліс». Ды й сам Штаўфэнбэрг быў не абы-хто: ён быў графам і паходзіў з багатага дваранскага роду са старымі вайсковымі традыцыямі.

У загаворшчыкаў быў гатовы поўны сцэнар разьвіцьця падзей. Напрыклад, быў ужо створаны новы ўрад, які меў узначаліць палітычны дзеяч кансэрватыўнага крыла Карл Фрыдрых Гёрдэлер.Чацьвёртае пакушэньне на Гітлера не было акцыяй антыфашыстаў – людзей, якія змагаліся зь фашызмам па ідэалягічных прычынах. Многія ўдзельнікі загавару 20 ліпеня ня бачылі нэгатыўных бакоў нацыянал-сацыялізму – яны проста хацелі адсунуць ад улады Гітлера, які завёў краіну на край прорвы.

Дарэчы, вельмі добра й дакладна падрыхтоўка да замаху й яго правядзеньне паказаныя ў кінафільме «Апэрацыя «Валькірыя», хоць на тэму гэтай славутай гістарычнай даты былі зьнятыя дзясяткі фільмаў.Нагадаем, замах быў праведзены ў Прусіі ў стаўцы Гітлера «Воўчае логава» каля цяперашняга польскага гораду Кэнтшын. На жаль, са стаўкі Гітлера засталіся толькі раскіданыя руіны, бо «Воўчае логава» было падарванае пры адступленьні немцаў.

Выбух прагрымеў 20 ліпеня а 12.30. Сіла бомбы была вельмі моцнай, аднак дыктатары выратавала нага дубовага стала, за якім адбывалася ваенная нарада. Гітлер атрымаў усяго некалькі царапін ды аглух, хоць выбух забіў пару чалавек. Загаворшчыкі думалі, што забілі фюрэра й пачалі рэалізацыю свайго пляну. Аднак празь нейкі час аказалася, што правадыр жывы, што ўнесла дадатковы хаос у дзеяньне ўдзельнікаў замаху.

З загаворшчыкамі гітлераўская махіна расправілася жорстка й бязьлітасна. Палкоўнік Штаўфэнбэрг быў адным з 200 чалавек, хто быў пакараны сьмерцю: некаторых павесілі на фартэпіянных струнах. Сярод сьмяротных ахвяр помсты – фэльдмаршал Эрвін фон Віцлебэн, 19 генэралаў, 26 палкоўнікаў, 2 амбасадары, 7 дыпляматаў, міністар ды некалькі віцэ-міністраў, а таксама кіраўнік крымінальнай паліцыі ды прэм’еры некалькіх нямецкіх зямель. Фэльдмаршалу Эрвіну Ромэлю й генэралу Людвігу Бэку гітлераўцы дазволілі зьдзейсьніць самагубства з увагі на тое, што яны мелі вялікія ваенныя дасягненьні й заслугі перад арміяй.

вс

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт