Logo Polskiego Radia
Print

Telewizja Polska просіць МЗС Польшчы дапамагчы зь фінансаваньнем Белсату

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 21.08.2017 18:27
Адпаведны ліст кіраўніку зьнешнепалітычнага ведамства Вітольду Вашчакоўскаму накіраваў старшыня праўленьня TVP Яцэк Курсі.
Photo: belsat.eu

Telewizja Polska просіць Міністэрства замежных справаў Польшчы дапамагчы зь фінансаваньнем Белсату. Адпаведны ліст галаве зьнешнепалітычнага ведамства Вітольду Вашчакоўскаму накіраваў старшыня праўленьня TVP Яцэк Курсі. Паводле афіцыйных дакумэнтаў, з будучага году МЗС ня будзе накіроўваць грошы на патрэбы тэлеканалу для беларусаў.
Такім чынам, утрыманьне Белсату цалкам павінна легчы на плечы грамадзкага вяшчальніка. На пачатку 2017 стала вядома, што Міністэрства вырашыла ў некалькі разоў скараціць суму фінансаваньня рэдакцыі тэлеканала. Калі раней на яе патрэбы ведамства выдзяляла 17 мільёнаў злотых (гэта больш за 4,5 мільёны даляраў) штогод, то ў гэтым годзе – усяго 5 мільёнаў 600 тысячаў злотых (ці паўтара мільёны даляраў). Калі МЗС ня ўзновіць фінансаваньне, Белсат рызыкуе завяршыць сваё існаваньне, адзначае Яцэк Курскі.
Як паведаміла журналістам выданьня дырэктар спадарожнікавага каналу Агнешка Рамашэўска-Гузы, зараз Белсат функцыянуе за кошт квартальных бюджэтаў, якія зацьвярджаюцца саветам дырэктараў TVP. Цяперашні бюджэт разьлічаны да канца жніўня. Перад стартам новага сэзону, што пачнецца 4 верасьня, трэба падпісаць умовы з супрацоўнікамі рэдакцыі. Сытуацыю Рамашэўска-Гузы ацэньвае як складаную. Цяжкасьці Белсат адчуваў і раней. З-за недахопу фінансаваньня даводзілася скарачаць дзённы час вяшчаньня.
У апошнія гады ў адносінах паміж Беларусьсю ды Польшчай назіраецца пэўная адліга. У сваю чаргу, некаторыя экспэрты не выключаюць – праблемы Белсату зьвязаныя з тым, што ён не пасуе да мадэлі збліжэньня Менска й Варшавы. У чэрвені ліст у абарону рэдакцыі падпісалі культурныя ды грамадзкія дзеячы, сярод якіх – Сьвятлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі.

Telewizja Polska просіць Міністэрства замежных справаў Польшчы дапамагчы зь фінансаваньнем Белсату. Адпаведны ліст кіраўніку зьнешнепалітычнага ведамства Вітольду Вашчакоўскаму накіраваў старшыня праўленьня TVP Яцэк Курсі. Паводле афіцыйных дакумэнтаў, з будучага году МЗС ня будзе накіроўваць грошы на патрэбы тэлеканалу для беларусаў.

Такім чынам, утрыманьне Белсату цалкам павінна легчы на плечы грамадзкага вяшчальніка. На пачатку 2017 стала вядома, што Міністэрства вырашыла ў некалькі разоў скараціць суму фінансаваньня рэдакцыі тэлеканала. Калі раней на яе патрэбы ведамства выдзяляла 17 мільёнаў злотых (гэта больш за 4,5 мільёны даляраў) штогод, то ў гэтым годзе – усяго 5 мільёнаў 600 тысячаў злотых (ці паўтара мільёны даляраў). Калі МЗС ня ўзновіць фінансаваньне, Белсат рызыкуе завяршыць сваё існаваньне, адзначае Яцэк Курскі.

Як паведаміла журналістам выданьня дырэктар спадарожнікавага каналу Агнешка Рамашэўска-Гузы, зараз Белсат функцыянуе за кошт квартальных бюджэтаў, якія зацьвярджаюцца саветам дырэктараў TVP. Цяперашні бюджэт разьлічаны да канца жніўня. Перад стартам новага сэзону, што пачнецца 4 верасьня, трэба падпісаць умовы з супрацоўнікамі рэдакцыі. Сытуацыю Рамашэўска-Гузы ацэньвае як складаную. Цяжкасьці Белсат адчуваў і раней. З-за недахопу фінансаваньня даводзілася скарачаць дзённы час вяшчаньня.

У апошнія гады ў адносінах паміж Беларусьсю ды Польшчай назіраецца пэўная адліга. У сваю чаргу, некаторыя экспэрты не выключаюць – праблемы Белсату зьвязаныя з тым, што ён не пасуе да мадэлі збліжэньня Менска й Варшавы. У чэрвені ліст у абарону рэдакцыі падпісалі культурныя ды грамадзкія дзеячы, сярод якіх – Сьвятлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт