Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: "Захад 2017" - гэта інфармацыйная параза Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.09.2017 14:23
  • Захад 2017 - гэта інфармацыйная параза Беларусі.mp3
Вучэньні пагаршаюць імідж Беларусі, што цалкам адпавядае мэтам Расеі.
здымак з Твітэра Міністэрства абароны РБ

Сёньня ў Беларусі распачаліся расейска-беларускія вучэньні «Захад 2017». Польскі бок баіцца, што Расея можа ня вывесьці з беларускай тэрыторыі свае войскі. У сваю чаргу беларускі экспэрт кажа, што «Захад 2017» – гэта інфармацыйны правал Менску. Пра манэўры з польскага і беларускага пунктаў гледжаньня ў сюжэце АВ.
Польскі віцэ-міністар нацыянальнай абароны Польшчы Міхал Дворчык чарговы раз на хвалях Польскага радыё падкрэсьліў, што манэўры «Захад 2017» зьяўляюцца вельмі непразрыстымі.
М. Дворчык: Вучэньні «Захад» адбываюцца кожныя чатыры гады. Сапраўды, усе папярэднія манэўры былі вельмі непразрыстымі. Падобным чынам адбываецца ў бягучым годзе. Афіцыйна гаворка ідзе пра 13 тысяч жаўнераў РФ і Ўзброеных сіл Беларусі. Але ўжо цяпер вядома, што ў манэўрах будуць удзельнічаць значна большыя сілы. Адкуль узялася лічба 13 тысяч? Гаворка пра Венскі дакумэнт, які ў міжнародным заканадаўстве рэгулюе пытаньні ваенных вучэньняў. Калі б гэта былі вучэньні, у якіх прымала б удзел больш за 13 тысяч жаўнераў, то прысутнымі былі б міжнародныя назіральнікі, якія б мелі пашыраныя магчымасьці па назіраньні. Расейцы заяўляюць, што гэта менш, чым 13 тысяч, а таму яны не павінны пускаць назіральнікаў. Аднак цяпер вядома, што ў вучэньнях удзельнічаюць таксама іншыя ваенныя акругі. Колькасьць жаўнераў можа дасягаць нават 100 тысяч.
Паводле віцэ-міністра замежных спраў Польшчы падазрэньне, што расейскія войскі пасьля вучэньняў ня будуць цалкам выведзеныя з беларускай тэрыторыі, абгрунтаванае.
М. Дворчык: Расейская Фэдэрацыя, праводзячы ў гэтай частцы сьвету агрэсіўную палітыку, прызвычаіла нас да таго, што вельмі часта пры такіх нагодах як ваенныя манэўры яна рэалізуе свае палітычныя мэты. Нагадаю, неўзабаве пасьля вучэньняў «Захад» у 2013 годзе адбылася атака на Ўкраіну. Некалькі гадоў раней была атакаваная Грузія, таксама пасьля вялікіх ваенных вучэньнях. Таму ёсьць абгрунтаваныя боязі, што частка тэхнікі можа застацца на тэрыторыі Беларусі. Занепакоенасьць выклікае таксама сцэнар вучэньняў. Расейцы кажуць, што манэўры маюць абаронны характар. Аднак зь іншага боку, як войскі, якія прымаюць удзел у вучэньнях, так і характар манэўраў сьведчаць пра іх наступны характар. У 2009 годзе падчас вучэньняў адным з элемэнтаў вучэньняў была нуклеарная атака на Варшаву. З абароннай вайной гэта мае ня шмат агульнага.
Міхал Дворчык адзначае, што Польшча і NATO дакладна сочаць за тым, як разгортваюцца падзеі за ўсходняй мяжой Польшчы. «Калі б усё ж здарылася так, што частка тэхнікі застанецца, мяняючы расклад сіл у гэтай частцы Эўропы, несумнеўна Польшчы і NATO будуць прадпрымаць адпаведныя крокі. Мы гатовыя на кожную сытуацыю», – падкрэсьлівае польскі віцэ-міністар абароны.
«Для такога погляду на вучэньні «Захад 2017» ёсьць як унутраныя, так і зьнешнія прычыны», – гаворыць аналітык Belarus Securiti Blog Зьміцер Міцкевіч. Паводле яго, Польшча, павялічваючы пачуцьцё пагрозы, прэтэндуе на асаблівую ролю ў ЭЗ і NATO.
З. Міцкевіч: Польшча хоча перацягнуць на сябе ролю мадэратара ўсходняй палітыкі ЭЗ і NATO. Ёй стала трэба падтрымліваць вобраз знаходжаньня ў зоне пагрозы. У польскім Міністэрстве абароны стала гучыць фраза «ўсходні флянг NATO». Адпаведна стварэньне даданай пагрозы – гэта павелічэньне ўплыву Польшчы. Варшава зацікаўленая ў тым, каб паказваць гэтую пагрозу і падтрымліваць яе высокі ўзровень для таго, каб мець перавагу ў перамовах у межах ЭЗ і NATO і для ўнутрыпалітычных мэт.
Гэта першая прычына. Другая прычына ў тым, што беларускі бок не падае дастатковай інфармацыі. У выніку Польшча зачастую ня ведае, што адбываецца ў Беларусі. «Гэта праблема інфармацыйнай палітыкі беларускага Міністэрства абароны і ўвогуле беларускіх улад», – гаворыць Зьміцер Міцкевіч.
З. Міцкевіч: Гэта дзьве прычыны, якія даюць рэальныя падставы для выказваньняў аб магчымай акупацыі і г.д. У дадзены момант Расея не зацікаўленая падобным сцэнарам, паколькі ён для яе будзе азначаць, як мінімум, узмацненьне санкцый і вельмі жорсткую рэакцыю з боку Захада. Гэта можа стаць поўным накаўтам для Расеі, а яна толькі ледзь падымаецца пасьля амэрыканскіх санкцый.
У манэўрах «Захад 2017» Беларусь адыгрывае ролю партнэра Расеі, але ня важнага і далёка не раўнапраўнага.
З. Міцкевіч: Роля Беларусі – роля партнэра Расеі на гэтак званым заходнім флянгу. Гэта плянавае мерапрыемства. Беларусі важна падтрымліваць сваё войска ў баяздольнасьці. На дадзены момант Расея – гэта асноўны беларускі партнэр, хоць гэта ня самы лепшы варыянт. Канешне, Беларусь не выступае ў якасьці раўнапраўнага партнэра. Мы бачым, што Беларусь прайграла інфармацыйны канфлікт з Расеяй, які адбываецца вакол гэтых вучэньняў. Расея прасоўвае сваю, патрэбную ёй павестку. Беларускае Міністэрства абароны можа з гэтым толькі пагаджацца. І гэта вялікая праблема. Роля Беларусі – роля партнэра, але абсалютна ня важнага і не раўнапраўнага.
На Захадзе вучэньні на беларускай тэрыторыі ўспрымаюцца як частка большых манэўраў расейскіх узброеных сіл. Таму «Захад 2017» – гэта інфармацыйная параза беларускіх уладаў. Манэўры рэальна пагражаюць іміджу Беларусі на міжнароднай сцэне. А такую мэту сабе ставіць Расея.
З. Міцкевіч: Гэта яшчэ адна частка той самай інфармацыйнай палітыкі. Расея праводзіць інфармацыйную палітыку так, што вучэньні на тэрыторыі Беларусі разглядаюцца і прасоўваюцца выключна як частка расейскіх вучэньняў. На самой справе гэта ня так. Беларусь ня мае дачыненьня да расейскіх вучэньняў. Але беларускія ўлады ня здольныя супрацьстаяць расейскай інфармацыйнай палітыцы. На гэтым і палягае адна з праблем успрыманьня вучэньняў на Захадзе. Там слухаюць інфармацыю з расейскіх крыніц і думаюць, што беларускія вучэньні – частка расейскіх. Яны разглядаюць Беларусь выключна як пляцдарм для расейскіх дзеяньняў. Гэта чарговы інфармацыйны правал Беларусі. Гэта рэальна пагражае і ўжо выліваецца ў пагаршэньне іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, што, у прынцыпе, зьяўляецца мэтай Расеі, каб Беларусь успрымалася не як суб’ект міжнародных адносін, а як аб’ект. Гэта ў 100% супадае з мэтамі Расеі.
Вучэньні «Захад 2017» заканчваюцца 20 верасьня.

Сёньня ў Беларусі распачаліся расейска-беларускія вучэньні «Захад 2017». Польскі бок баіцца, што Расея можа ня вывесьці з беларускай тэрыторыі свае войскі. У сваю чаргу беларускі экспэрт кажа, што «Захад 2017» – гэта інфармацыйны правал Менску.

Польскі віцэ-міністар нацыянальнай абароны Міхал Дворчык чарговы раз на хвалях Польскага радыё падкрэсьліў, што манэўры «Захад 2017» зьяўляюцца вельмі непразрыстымі.

М. Дворчык: Вучэньні «Захад» адбываюцца кожныя чатыры гады. Сапраўды, усе папярэднія манэўры былі вельмі непразрыстымі. Падобным чынам адбываецца ў бягучым годзе. Афіцыйна гаворка ідзе пра 13 тысяч жаўнераў РФ і Ўзброеных сіл Беларусі. Але ўжо цяпер вядома, што ў манэўрах будуць удзельнічаць значна большыя сілы. Адкуль узялася лічба 13 тысяч? Гаворка пра Венскі дакумэнт, які ў міжнародным заканадаўстве рэгулюе пытаньні ваенных вучэньняў. Калі б гэта былі вучэньні, у якіх прымала б удзел больш за 13 тысяч жаўнераў, то прысутнымі былі б міжнародныя назіральнікі, якія б мелі пашыраныя магчымасьці па назіраньні. Расейцы заяўляюць, што гэта менш, чым 13 тысяч, а таму яны не павінны пускаць назіральнікаў. Аднак цяпер вядома, што ў вучэньнях удзельнічаюць таксама іншыя ваенныя акругі. Колькасьць жаўнераў можа дасягаць нават 100 тысяч.

Паводле віцэ-міністра замежных спраў Польшчы падазрэньне, што расейскія войскі пасьля вучэньняў ня будуць цалкам выведзеныя з беларускай тэрыторыі, абгрунтаванае.

М. Дворчык: Расейская Фэдэрацыя, праводзячы ў гэтай частцы сьвету агрэсіўную палітыку, прызвычаіла нас да таго, што вельмі часта пры такіх нагодах як ваенныя манэўры яна рэалізуе свае палітычныя мэты. Нагадаю, неўзабаве пасьля вучэньняў «Захад» у 2013 годзе адбылася атака на Ўкраіну. Некалькі гадоў раней была атакаваная Грузія, таксама пасьля вялікіх ваенных вучэньнях. Таму ёсьць абгрунтаваныя боязі, што частка тэхнікі можа застацца на тэрыторыі Беларусі. Занепакоенасьць выклікае таксама сцэнар вучэньняў. Расейцы кажуць, што манэўры маюць абаронны характар. Аднак зь іншага боку, як войскі, якія прымаюць удзел у вучэньнях, так і характар манэўраў сьведчаць пра іх наступны характар. У 2009 годзе падчас вучэньняў адным з элемэнтаў вучэньняў была нуклеарная атака на Варшаву. З абароннай вайной гэта мае ня шмат агульнага.

Міхал Дворчык адзначае, што Польшча і NATO дакладна сочаць за тым, як разгортваюцца падзеі за ўсходняй мяжой Польшчы. «Калі б усё ж здарылася так, што частка тэхнікі застанецца, мяняючы расклад сіл у гэтай частцы Эўропы, несумнеўна Польшча і NATO будуць прадпрымаць адпаведныя крокі. Мы гатовыя на кожную сытуацыю», – падкрэсьлівае польскі віцэ-міністар абароны.

«Для такога погляду на вучэньні «Захад 2017» ёсьць як унутраныя, так і зьнешнія прычыны», – гаворыць аналітык Belarus Securiti Blog Зьміцер Міцкевіч. Паводле яго, Польшча, павялічваючы пачуцьцё пагрозы, прэтэндуе на асаблівую ролю ў ЭЗ і NATO.

З. Міцкевіч: Польшча хоча перацягнуць на сябе ролю мадэратара ўсходняй палітыкі ЭЗ і NATO. Ёй стала трэба падтрымліваць вобраз знаходжаньня ў зоне пагрозы. У польскім Міністэрстве абароны стала гучыць фраза «ўсходні флянг NATO». Адпаведна стварэньне даданай пагрозы – гэта павелічэньне ўплыву Польшчы. Варшава зацікаўленая ў тым, каб паказваць гэтую пагрозу і падтрымліваць яе высокі ўзровень для таго, каб мець перавагу ў перамовах у межах ЭЗ і NATO і для ўнутрыпалітычных мэт.

Гэта першая прычына. Другая прычына ў тым, што беларускі бок не падае дастатковай інфармацыі. У выніку Польшча зачастую ня ведае, што адбываецца ў Беларусі. «Гэта праблема інфармацыйнай палітыкі беларускага Міністэрства абароны і ўвогуле беларускіх улад», – гаворыць Зьміцер Міцкевіч.

З. Міцкевіч: Гэта дзьве прычыны, якія даюць рэальныя падставы для выказваньняў аб магчымай акупацыі і г.д. У дадзены момант Расея не зацікаўленая падобным сцэнарам, паколькі ён для яе будзе азначаць, як мінімум, узмацненьне санкцый і вельмі жорсткую рэакцыю з боку Захада. Гэта можа стаць поўным накаўтам для Расеі, а яна толькі ледзь падымаецца пасьля амэрыканскіх санкцый.

У манэўрах «Захад 2017» Беларусь адыгрывае ролю партнэра Расеі, але ня важнага і далёка не раўнапраўнага.

З. Міцкевіч: Роля Беларусі – роля партнэра Расеі на гэтак званым заходнім флянгу. Гэта плянавае мерапрыемства. Беларусі важна падтрымліваць сваё войска ў баяздольнасьці. На дадзены момант Расея – гэта асноўны беларускі партнэр, хоць гэта ня самы лепшы варыянт. Канешне, Беларусь не выступае ў якасьці раўнапраўнага партнэра. Мы бачым, што Беларусь прайграла інфармацыйны канфлікт з Расеяй, які адбываецца вакол гэтых вучэньняў. Расея прасоўвае сваю, патрэбную ёй павестку. Беларускае Міністэрства абароны можа з гэтым толькі пагаджацца. І гэта вялікая праблема. Роля Беларусі – роля партнэра, але абсалютна ня важнага і не раўнапраўнага.

На Захадзе вучэньні на беларускай тэрыторыі ўспрымаюцца як частка большых манэўраў расейскіх узброеных сіл. Таму «Захад 2017» – гэта інфармацыйная параза беларускіх уладаў. Манэўры рэальна пагражаюць іміджу Беларусі на міжнароднай сцэне. А такую мэту сабе ставіць Расея.

З. Міцкевіч: Гэта яшчэ адна частка той самай інфармацыйнай палітыкі. Расея праводзіць інфармацыйную палітыку так, што вучэньні на тэрыторыі Беларусі разглядаюцца і прасоўваюцца выключна як частка расейскіх вучэньняў. На самой справе гэта ня так. Беларусь ня мае дачыненьня да расейскіх вучэньняў. Але беларускія ўлады ня здольныя супрацьстаяць расейскай інфармацыйнай палітыцы. На гэтым і палягае адна з праблем успрыманьня вучэньняў на Захадзе. Там слухаюць інфармацыю з расейскіх крыніц і думаюць, што беларускія вучэньні – частка расейскіх. Яны разглядаюць Беларусь выключна як пляцдарм для расейскіх дзеяньняў. Гэта чарговы інфармацыйны правал Беларусі. Гэта рэальна пагражае і ўжо выліваецца ў пагаршэньне іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, што, у прынцыпе, зьяўляецца мэтай Расеі, каб Беларусь успрымалася не як суб’ект міжнародных адносін, а як аб’ект. Гэта ў 100% супадае з мэтамі Расеі.

Вучэньні «Захад 2017» заканчваюцца 20 верасьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт