Logo Polskiego Radia
Print

Захад шле ў Беларусь дыпляматаў, Расея – вайскоўцаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.10.2017 16:01
  • Захад шле.mp3
У Беларусі не спыняюцца сумесныя з Расеяй вайсковыя вучэньні.
Foto: mil.by

Не пасьпелі скончыцца вучэньні «Захад-2017», як у Беларусі пачаліся новыя вышкалы. У Беларусь прыбылі расейскія дэсантнікі, а ў Расею паехалі беларускія спэцназаўцы.

Сёлетняя восень у Беларусі багатая ня толькі на грыбы, здымкі якіх беларусы масава выстаўляюць у сацыяльныя сеткі, але таксама й на вайсковыя вучэньні. 14-20 верасьня ў Беларусі адбываліся буйныя сумесныя беларуска-расейскія манэўры Захад-2017. Гэтыя манэўры выклікалі ажыятаж сярод журналістаў ды нэрвовую рэакцыю суседзяў, якія баяліся правакацый з боку Масквы.

25 верасьня ў Беларусі пачаліся чарговыя манэўры. Яны таксама маюць характар сумесных вучэньняў з Расеяй, іх мэта – тактыка-спэцыяльнае вучэньне груп спэцпрызначэньня. На гэтыя манэўры ў Беларусь прыбылі 30 вайскоўцаў з спэцсіл расейскіх паветрана-дэсантных войскаў РФ.

9-11 кастрычніка беларускія жаўнеры сілаў спэцыяльных апэрацыяў (ССА) возьмуць удзел у вучэньнях у Расеі на палігонах Пскоўскай вобласьці. Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што вучэньні скіраваныя на выпрацоўку ўзаемадзеяньня войск пры правядзеньні выведкі, наступальных ды абарончых дзеяньняў.

З чым зьвязаная такая колькасьць манэўраў, якія іх наступствы? Ці гэта выключна падрыхтоўка войскаў, якія мусяць трэніравацца, каб не дэградаваць, ці тут ёсьць палітычны складнік? Гэтыя пытаньні мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт