Logo Polskiego Radia
Print

Менск пасуе перад правакацыямі Крамля

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.10.2017 15:55
  • Менск не адказвае.mp3
Расея множыць правакацыйныя дзеяньні супраць Беларусі.
Foto: www.yuga.ruFoto: www.yuga.ru

У Беларусі незалежныя экспэрты прыйшлі да высновы, што Расея нарошчвае правакацыйныя дзеяньні супраць іх краіны. Афіцыйны Менск пакуль ніяк ня можа гэта стрымаць.

Партал Belarus Security Blog падлічыў, што з пачатку года Беларусь стала аб’ектамі шэрагу правакацыйных дзеяньняў інсьпіраваных з Расеі. Гэта акцыя нац-болаў у лютым па зрыву прэсавай канфэрэнцыі АБСЭ ды спробы дыскрыдытацыі Менска як нэўтральнай пляцоўкі перамоваў па ўрэгуляваньню канфлікта на Данбасе.

Гэта й спроба прарыву ў сакавіку беларускай мяжы ўзброенымі асобамі на аўтамабілі. Вёрасьнёўскі прыезд аўтамабільных калён расейскіх радыкалаў з НОД (Нацыянальна-вызваленчага руху) па цэнтры Менску ды Гомля – двух найбуйнешых гарадоў Беларусі падчас манэўраў “Захад-2017”. Таксама гэта гучная спарва выкраданьня ўкраінскага студэнта з Гомля расейскай ФСБ. Юнак прыехаў у Беларусь на сустрэчу з дзяўчынай з Расеі, зьнік, а потым знайшоўся ў сьледчым ізалятары ў Расеі.

У адказ ўкраінскае кіраўніцтва пачало казаць пра крывадушніцтва Менска, ягоную няздольнасьць кантраляваць сваю тэрыторыю. Украінскія палітыкі ды экспэрты пачалі адмаўляцца ад прыездаў у Беларусь.

Гэтым правакацыйным дзеяньням афіцыйны Менск нічога ня змог супрацьпаставіць. Высьветлілася, што усемагутныя беларускія службы, якія пачкамі арыштоўваюць апазыцыянэраў ды грамадзкіх актывістаў, перарываюць любую акцыю пратэста дэмакратычных сілаў, не змаглі ня толькі прадухіліць правакацыі, але не затрымалі большасьць парвкатараў ды не ў стане даць тлумачэньні таму, як гэта здарылася. Экспэрты адразу пачалі казаць пра патрэбу трансфармацыі КДБ.

Аднак, ці гэта ўвогуле магчыма пры цяперашнім беларускім рэжыме? Ці толькі спэцслужбы вінаватыя ў тым, што беларускія ўлады безабаронныя перад правкацыямі Масквы? Гэтыя пытаньні мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт