Logo Polskiego Radia
Print

На пэнсіі сумаваць не прыходзіцца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.10.2017 19:06
  • унівэрсытэт.mp3
Як працуе ўнівэрсытэт залатога веку ў Бельску Падляскім на Беласточчыне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Унівэрсытэты залатога веку – гэта сетка аб'яднаньняў, у тым ліку ў Польшчы, якія гуртуюць пажылых людзей. Яны прымаюць удзел у шматлікіх занятках, супольна выяжджаюць на экскурсіі і ўвогуле актыўна праводзяць час. Такі ўнівэрсытэт дзейнічае таксама ў Бельску Падляскім на Беласточчыне, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасьць.

Узначальвае яго былая настаўніца беларускай мовы Тамара Русачык. Арганізацыя робіць вельмі шмат, для прыкладу, створаны вакальны гурт, праводзяцца заняткі па рукадзельлі, выдаюцца адмысловыя літаратурныя зборнікі.

Гэтымі днямі пабачыла сьвет трэцяя кніжка ʼʼВосеньню жыцьця пісанаеʼʼ, якая ўтрымлівае літаратурныя творы, у тым ліку й па-беларуску, сяброў унівэрсытэту залатога веку зь Бельска. Пра падрабязнасьці расказвае Тамара Русачык. Зь ёй размаўляе Міхась Сьцепанюк.

слухайце далучаны гукавы файл

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт