Logo Polskiego Radia
Print

Плянуецца рэвалюцыя ў працы польскага Сэйму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.11.2017 16:23
Сьпікер польскага Сэйму хоча ліквідаваць адсутнасьць дэпутатаў на пленарных паседжаньнях палаты.
By I, Kpalion, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2247495

Плянуецца рэвалюцыя ў працы польскага Сэйму
Сьпікер польскага Сэйму хоча ліквідаваць адсутнасьць дэпутатаў на пленарных паседжаньнях палаты.
Сьпікер польскага Сэйму плянуе рэвалюцыю ў працы ніжэйшай палаты польскага парлямэнта. Гаворка ідзе між іншым пра тое, каб міністры ўжо не выступалі перад пустой залай, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
Цяпер трохдзённыя паседжаньні Сэйму адбываюцца кожныя два тыдні. Падчас сэсіяў праходзяць таксама паседжаньні паасобных сэймавых камісіяў. Напрыклад, падчас паседжаньня Сэйму, якое адбылося на мінулым тыдні, сэсіяў камісій адбылося больш за 50.
Гэткая сытуацыя можа закончыцца празь некалькі месяцаў, паколькі сьпікер Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) прапануе, каб дэпутаты працавалі паводле трохтыднёвага цыклу. Цягам аднаго тыдня адбываліся б пленарныя дыскусіі, у другім – паседжаньні паасобных камісіяў, а ў трэцім дэпутаты маглі б працаваць у сваіх дэпутацкіх офісах на месцах.
„Апошнія два гады вельмі цяжкай працу Сэйму могуць зьяўляцца падставай для прапановаў і дыскусіяў пра зьмены ў рэжыме працы палаты. Сьпікер Сэйму, які кантралюе й каардынуе працу палаты, у поўнай меры ўсьведамляе, якія перавагі й недахопы дзеючага ў дадзены момант ладу працы”, - чытаем у заяве Цэнтару інфармацыі Сэйму.
„Сьпікер Сэйму пераконваў, што бягучыя сыстэма прычыняецца да адсутнасьці дэпутатаў, як на паседжаньнях камісіяў, так і Сэйму”, - тлумачыць у размове з газэтай „Rzeczpospolita” Катажына Любнаўэр (Katarzyna Lubnauer) з апазыцыйнай партыі Nowoczesna.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт