Logo Polskiego Radia
Print

Савецкая ідэнтычнасьць у Беларусі пашыраецца ды маладзее

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.11.2017 17:14
  • Новы савецкі беларус.mp3
“Новыя савецкія беларусы” – гэта адносна маладыя людзі, з вышэйшай адукацыяй, жыхары гораду.
pixabay.com

Кандыдат сацыялягічных навук Аксана Шэлест праводзіла ў мінулым годзе сацыялягічныя дасьледаваньні, якія прынесьлі даволі нечаканыя вынікі, нават для саміх аўтараў. У анкетах людзей пыталі, між іншым, пра адчуваньне сувязі з савецкім мінулым.

Аказваецца, што савецкая ідэнтычнасьць у Беларусі пашыраецца ды маладзее. Калі ў 2003 годзе толькі 10,4% людзей часта адчувалі блізасьць з савецкім народам, то цяпер гэта 25,6%. Больш таго, “новыя савецкія беларусы” – гэта як правіла адносна маладыя людзі, з вышэйшай адукацыяй і жыхары гораду, а ня вёскі.

З Аксанай Шэлест гутарыць Натальля Грышкевіч. Слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт