Logo Polskiego Radia
Print

Польшча зможа пастаўляць у Беларусь ялавічыну

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.11.2017 15:43
  • Ялавічына.mp3
Пра гэта ўдалося дамовіцца падчас візыту віцэ-міністра польская сельскай гаспадаркі ў Менск.
фота: Польская амбасада ў Менску

У Менску працуе 23-ая Міжнародная спэцыялізаваная аптовая выстава-кірмаш ПРАДЭКСПА-2017. Гэта найбуйнейшая такога тыпу выстава, якая прадстаўляе ўвесь харчовы рынак айчынных і замежных вытворцаў. Гэта інфармацыйная плятформа, якая адрозьніваецца насычанай дзелавой праграмай. Паводле арганізатараў, выстава прадстаўляе рэальную магчымасьць для эфэктыўнай прэзэнтацыі кампаніі, папулярызацыі прадукцыі, кантактаў з партнэрамі і спажыўцамі.

Свой стэнд на выставе мае таксама Польшча. А на яго адкрыцьцё прыехала польская ўрадавая дэлегацыя.

Віцэ-міністар сельскай гаспадаркі Польшчы Яцэк Багуцкі папулярызаваў у Менску польскія прадукты харчаваньня ў рамках праграмы «Смакі Эўропы – якасьць і традыцыя». Віцэ-міністар таксама прымаў удзел у адкрыцьці польскага стэнду на выставе «ПРАДЭКСПА 2017» і правёў перамовы з кіраўніцтвам беларускага Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Віцэ-міністар
Віцэ-міністар Яцэк Багуцкі на адкрыцьці выставы ПРАДЭКСПА-2017.

Яцэк Багуцкі сказаў Польскаму радыё, што Беларусь па-за Эўразьвязам зьяўляецца найбольшым рынкам для польскіх прадуктаў харчаваньня. У мінулым годзе экспарт у Беларусь быў рэкордным – гэта сума 334 мільёнаў эўра.

Я. Багуцкі: У гэтым экспарце самую вялікую частку складаюць садавіна і агародніна, пасьля ідуць малочныя і злакавыя прадукты. Беларусі рынак знаходзіцца на першым месцы сярод не эўразьвязаўскіх краін, а таму ён для нас вельмі важны. Польшча шукае таксама выхады на далёкія рынкі, але, згодна з фэрмэрскімі прынцыпамі, найлепшымі зьяўляюцца добрыя кантакты з найбліжэйшымі суседзямі.

/

Віцэ-міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Марыніч мяркуе, што найбольшыя пэрспэктывы ў сельскагаспадарчай супрацы з Польшчай існуюць у галіне садаводзтва і агародніцтва.

Л. Марыніч: Гэта самае пэрспэктыўнае. Сёньня Беларусь узяла напрамак разьвіцьця малых фэрмэрскіх гаспадарак. Досьвед вядзеньня садаводзтва, ягадных культур мы пераймаем ад Польшчы. Фэрмэры з задавальненьнем едуць у Польшчу вывучаць досьвед. Мы навучыліся сёньня вырошчваць яблыкі, вішні, сьлівы, ягады. Мы навучыліся ў Польшчы іх замарожваць, захоўваць і падаваць на стол. І гэта самае галоўнае.

Польскую дэлегацыю падчас візыту ў Менск запэўнілі, што больш няма бар’ер для экспарту ялавічыны ў Беларусь. Віцэ-старшыня Асацыяцыя мясьнікоў і вытворцаў каўбасных вырабаў Пётр Земан бачыць вялікія экспартныя магчымасьці.

П. Земан: Калісьці Польшча прадавала ў Беларусь штодзённа 50 кантэйнэраў ялавічыны. Таму нашай мэтай было ўвядзеньне на рынак польскую ялавічыну і ўвядзеньне рэгіяналізацыі. Размовы пра рэгіяналізацыю, якая тычыцца птушынага грыпу і афрыканскай чумы сьвіней, яшчэ ідуць. Мы пачалі перамовы паўгода назад і сёньня было пацьверджана, што ялавічына ўвойдзе на беларускі рынак. Для мяне і мясной галіны гэта вельмі добрая навіна. Думаю, што з часам мы зноў дойдзем да ўзроўню 50 кантэйнэраў па 23 тоны кожны. У Беларусі добра наладжаная вытворчасьць мяса птушкі і сьвініны, але няма ялавічыны такой якасьці як наша, тут больш малочнага быдла. Польшча пераходзіць на мясное быдла, мяса якога цалкам інакш смакуе і выглядае. Цяпер якасьць польская ялавічыны ў два разы лепшая.

Паводле Пятра Земана, у будучым годзе вартасьць экспарту польская ялавічыны ў Беларусь можа скласьці 10-15 мільёнаў эўра, а пасьля з году ў год павялічвацца.

У. Пац/ав/фота: Польская амбасада ў Менску

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт