Logo Polskiego Radia
Print

Польскі бізнэс бачаць вялікія пэрспэктывы ўваходу на віетнамскі рынак

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.11.2017 12:19
  • Польска-віетнамскі гаспадарчы форум.mp3
Завяршаецца візыт польскай урадавай дэлегацыі і бізнэсоўцаў у Віетнам.
PAP/Jacek Turczyk

Польскія прадпрымальнікі бачаць вялікія пэрспэктывы ўваходу на віетнамскі рынак. У горадзе Хашымін адбыўся польска-віетнамскі гаспадарчы форум з удзелам прэзыдэнта Анджэя Дуды, чальцоў ураду і больш за 160 прадпрымальнікаў.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда сказаў, што Польшча і Віетнам павінны быць адзін для аднаго брамамі для ўваходу на рынкі Азіі і Эўропы. Кіраўнік Польшчы пераконваў, што сустрэча з прадстаўнікамі бізнэсу з абедзьвюх краін зьяўляецца найважнейшым пунктам візыту ў гэтую азіяцкую краіну. Анджэй Дуда падкрэсьліваў, што гаспадарка Віетнаму вельмі хутка разьвіваецца, віетнамскі ВУП расьце ў тэмпе 6% у год. Прэзыдэнт нагадаў, што, паводле польскага ўраду, Віетнам гэта адзін з пяці найбольш пэрспэктыўных інвэстыцыйных і экспартных рынкаў для Польшчы.
А. Дуда: Мы распачалі спэцыяльную праграму, якая будзе працаваць у 2017-2019 гадах. Яна накіраваная на польскія малыя і сярэднія фірмы, якія захочуць весьці інтарэсы з Віетнамам у галіне інвэстыцый ці экспарту. Я бы вельмі хацеў, каб польскія сельскагаспадарчыя прадукты былі больш прысутныя на віетнамскім рынку. Я бы вельмі хацеў, каб была прысутная польская машынабудаўнічая прамысловасьць, горная прамысловасьць, польская сельгастэхніка. Каб Віетнам зьвярнуў увагу, напрыклад, на вытворчасьць польскіх электрааўтобусаў.
Старшыня Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю Тамаш Пісуля нагадаў, што ў Хашыміне дзейнічае Замежнае гандлёвае бюро агенцтва, якое павінна спрыяць супрацы паміж прадпрымальнікамі з Польшчы і Віетнаму.
Т. Пісуля: Двухбаковае зацікаўленьне польскіх і віетнамскіх фірм паказвае, які вялікі патэнцыял знаходзіцца ў гандлёвых стасунках паміж Польшчай і Віетнамам. Агенцтва існуе, каб падтрымліваць і разьвіваць стасункі такога тыпу.
Сярод пэрспэктыўных сфэраў для экспарту можна пералічыць тэкстыльныя і фармацэўтычныя вырабы, а таксама мясную галіну. Віцэ-старшыня фірмы Cedrob Уладзімір Барткоўскі зьвяртае ўвагу, што Віетнам дае вялікія магчымасьці для экспарту мяса птушкі. Прадпрымальнік прызнае, што яшчэ неабходна пераадолець адміністрацыйныя бар’еры. У гэтым мае дапамагчы візыт Анджэй Дуды.
У. Барткоўскі: Я думаю, што пасьля візыту прэзыдэнта дасьць нам магчымасьць прадаваць нашы прадукты. У нас ёсьць некалькі бойняў, частка з якіх мае дазволы. Аднак там мы выпускаем прадукты, якія не прадаюцца на віетнамскі рынак. Таму цяпер мы робім намаганьні, каб мець магчымасьць іх прадаваць.
Спрашчэньню супрацы паміж польскімі і віетнамскімі прадпрымальнікамі павінен паслужыць запуск карацейшага, чым цяпер, авіярэйсу з Варшавы ў Хашымін. Усё дзякуючы паразуменьню паміж авіякампаніяй LOT і Vietnam Airlines – адзначыў чалец упраўленьня польская авіякампаніі Міхал Фіёл.
М. Фіёл: Гэта дамова аб супрацы, дзякуючы якой падарожжа з Варшавы ў Хашымін і ў адваротным напрамку будзе працягвацца крыху больш за 10 гадзін. Рэйс будзе выгодным. З Варшавы старт позьнім вечарам, а на месцы пасьля поўдня. Гэта начны дальні рэйс на борце польская авіякампаніі LOT, а далей з Сінгапуру ў Хашымін самалётам Vietnam Airlines.
У мінулым годзе гандлёвы абарот з Віетнамам дасягнуў каля 2 мільярдаў даляраў. У сваю чаргу гандлёвы дэфіцыт Польшчы з Віетнамам склаў амаль 1,5 мільярда даляраў. Ажывіць адносіны з Віетнамам павінна дамова аб свабодным гандлі паміж гэтай краінай і Эўразьвязам. Польшча падтрымлівае ратыфікацыю гэтага дакумэнта.
Спэцыяліст па Віетнаму, супрацоўнік Цэнтра дасьледаваньняў Польшча-Азія Якуб Крульчык лічыць, што добрым крокам польскіх уладаў зьяўляецца папулярызацыя польскага бізнэсу ў Віетнаме. Адмысловец зьвяртае ўвагу, што з дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі Віетнам разьвіваецца найхутчэй.
Я. Крульчык: Рост ВУП там знаходзіцца на ўзроўні 6,7%. У Азіі рост на ўзроўні 6% мелі толькі Кітай, Індыя і Філіпіны. Цяпер Віетнам пачынае іх абганяць. Гэта пра многае сьведчыць. Акрамя таго Віетнам вельмі адчыніўся на замежныя інвэстыцыі і вельмі шмат гандлюе з цэлым сьветам.
На пачатку свайго візыту Анджэй Дуда сустрэўся з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам Віетнаму. Быў падпісаны шэраг міжнародных і гаспадарчых дамоваў. Польшча выдзеліла Віетнаму 250 мільёнаў даляраў крэдыту, які будзе прызначаны на пакупку польскіх тавараў.

У горадзе Хашымін адбыўся польска-віетнамскі гаспадарчы форум з удзелам прэзыдэнта Анджэя Дуды, чальцоў ураду і больш за 160 прадпрымальнікаў.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда сказаў, што Польшча і Віетнам павінны быць адзін для аднаго брамамі для ўваходу на рынкі Азіі і Эўропы. Кіраўнік Польшчы пераконваў, што сустрэча з прадстаўнікамі бізнэсу з абедзьвюх краін зьяўляецца найважнейшым пунктам візыту ў гэтую азіяцкую краіну. Анджэй Дуда падкрэсьліваў, што гаспадарка Віетнаму вельмі хутка разьвіваецца, віетнамскі ВУП расьце ў тэмпе 6% у год. Прэзыдэнт нагадаў, што, паводле польскага ўраду, Віетнам гэта адзін з пяці найбольш пэрспэктыўных інвэстыцыйных і экспартных рынкаў для Польшчы.

А. Дуда: Мы распачалі спэцыяльную праграму, якая будзе працаваць у 2017-2019 гадах. Яна накіраваная на польскія малыя і сярэднія фірмы, якія захочуць весьці інтарэсы з Віетнамам у галіне інвэстыцый ці экспарту. Я бы вельмі хацеў, каб польскія сельскагаспадарчыя прадукты былі больш прысутныя на віетнамскім рынку. Я бы вельмі хацеў, каб была прысутная польская машынабудаўнічая прамысловасьць, горная прамысловасьць, польская сельгастэхніка. Каб Віетнам зьвярнуў увагу, напрыклад, на вытворчасьць польскіх электрааўтобусаў.

Старшыня Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю Тамаш Пісуля нагадаў, што ў Хашыміне дзейнічае Замежнае гандлёвае бюро агенцтва, якое павінна спрыяць супрацы паміж прадпрымальнікамі з Польшчы і Віетнаму.

Т. Пісуля: Двухбаковае зацікаўленьне польскіх і віетнамскіх фірм паказвае, які вялікі патэнцыял знаходзіцца ў гандлёвых стасунках паміж Польшчай і Віетнамам. Агенцтва існуе, каб падтрымліваць і разьвіваць стасункі такога тыпу.

Сярод пэрспэктыўных сфэраў для экспарту можна пералічыць тэкстыльныя і фармацэўтычныя вырабы, а таксама мясную галіну. Віцэ-старшыня фірмы Cedrob Уладзімір Барткоўскі зьвяртае ўвагу, што Віетнам дае вялікія магчымасьці для экспарту мяса птушкі. Прадпрымальнік прызнае, што яшчэ неабходна пераадолець адміністрацыйныя бар’еры. У гэтым мае дапамагчы візыт Анджэй Дуды.

У. Барткоўскі: Я думаю, што візыт прэзыдэнта дасьць нам магчымасьць прадаваць нашы прадукты. У нас ёсьць некалькі бойняў, частка з якіх мае дазволы. Аднак там мы выпускаем прадукты, якія не прадаюцца на віетнамскі рынак. Таму цяпер мы робім намаганьні, каб мець магчымасьць іх прадаваць.

Спрашчэньню супрацы паміж польскімі і віетнамскімі прадпрымальнікамі павінен паслужыць запуск карацейшага, чым цяпер, авіярэйсу з Варшавы ў Хашымін. Усё дзякуючы паразуменьню паміж авіякампаніяй LOT і Vietnam Airlines – адзначыў чалец упраўленьня польская авіякампаніі Міхал Фіёл.

М. Фіёл: Гэта дамова аб супрацы, дзякуючы якой падарожжа з Варшавы ў Хашымін і ў адваротным напрамку будзе працягвацца крыху больш за 10 гадзін. Рэйс будзе выгодным. З Варшавы старт позьнім вечарам, а на месцы пасьля поўдня. Гэта начны дальні рэйс на борце польская авіякампаніі LOT, а далей з Сінгапуру ў Хашымін самалётам Vietnam Airlines.

У мінулым годзе гандлёвы абарот з Віетнамам дасягнуў каля 2 мільярдаў даляраў. У сваю чаргу гандлёвы дэфіцыт Польшчы з Віетнамам склаў амаль 1,5 мільярда даляраў. Ажывіць адносіны з Віетнамам павінна дамова аб свабодным гандлі паміж гэтай краінай і Эўразьвязам. Польшча падтрымлівае ратыфікацыю гэтага дакумэнта.

Спэцыяліст па Віетнаму, супрацоўнік Цэнтра дасьледаваньняў Польшча-Азія Якуб Крульчык лічыць, што добрым крокам польскіх уладаў зьяўляецца папулярызацыя польскага бізнэсу ў Віетнаме. Адмысловец зьвяртае ўвагу, што з дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі Віетнам разьвіваецца найхутчэй.

Я. Крульчык: Рост ВУП там знаходзіцца на ўзроўні 6,7%. У Азіі рост на ўзроўні 6% мелі толькі Кітай, Індыя і Філіпіны. Цяпер Віетнам пачынае іх абганяць. Гэта пра многае сьведчыць. Акрамя таго Віетнам вельмі адчыніўся на замежныя інвэстыцыі і вельмі шмат гандлюе з цэлым сьветам.

На пачатку свайго візыту Анджэй Дуда сустрэўся з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам Віетнаму. Быў падпісаны шэраг міжнародных і гаспадарчых дамоваў. Польшча выдзеліла Віетнаму 250 мільёнаў даляраў крэдыту, які будзе прызначаны на пакупку польскіх тавараў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт