Logo Polskiego Radia
Print

Менскаму "AIST"-у падрэзалі крылы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.12.2017 17:01
  • велазавод.mp3
Чаму беларусы губляюць легендарны велазавод ва ўмовах росту глябальнага роварнага рынку?
Foto: pixabay.com/CC0

Што трэба, каб быць пасьпяховым сёньня ў бізнэсе? Рэсурсы, вытворчыя магутнасьці альбо запал ды бізнэсовыя здольнасьці? Мы паспрабуем адказаць на гэтае пытаньне на прыкладзе двух фірмы з Беларусі й Польшчы, якія займаюцца тым, што вырабляюць ровары. Адна зь іх – гэта гісторыя посьпеху, а другая – упадку. Чаму так сталася?

22 чэрвеня бягучага году зьявілася навіна, што ў Беларусі банкрутуе менскі Мотавелазавод заснаваны ў лістападзе 1945-га года. Прадпрыемства, якое некалі вырабляла пад мільён ровараў у год, ня можа вылезьці з даўгоў, якія перавысілі 187% вартасьці завадзкіх актываў.

У красавіку гэтага ж года, польская фірма Kross набыла галяндзкі роварны брэнд «Multicycle» – вытворцу люксавых ровараў ды электраровараў. Польская фірма ўзьнікла ў 1990 годзе, як маленькая роварная крама. Сёньня зьяўляецца адным з лідараў на польскім і рэгіянальным рынку. Штогод фірма вырабляе каля 750 тысяч ровараў, 50% сваёй прадукцыі экспартуе за мяжу, у тым ліку

У чым прычына такой разьніцы? Што не так зрабілі ў Менску, што не выкарысталі стартавую перавагу і не змаглі захаваць сваю пазыцыю на рынку? Тым больш, што глябальны роварны рынак увесь час прырастае? Паводле прагнозаў Persistence Market Research глябальны рынак ровараў вырасьце на 37,5% у бліжэйшыя 8 год. У 2024 годзе вартасьць гэтага рынку дасягне 62 мільярдаў даляраў замест 45 цяперашніх. Як так сталася, што польскаму вытворцы, які пачынаў з нуля ўдалося заняць месца на гэтым рынку, а беларускі гігант яго згубіў і спадзяецца ўратавацца праз дзяржаўныя адміністрацыйныя бар’еры ды хаўрус з расейскімі вытворцамі, якіх раней ММВЗ ігнараваў. Ідзецца пра сумеснага беларуска-расейскага прадпрыемства з удзелам АТ «Мотавелазавод» і расейскай кампаніі ААТ «Веломоторс».

За адказамі на гэтыя пытаньні мы зьвярнуліся да беларускіх экспэртаў: эканамістаў Яраслава Раманчука ды Міхася Залескага. На думку адмыслоўцаў, прычыны паўсталай сытуацыі маюць як пэрсанальны так і сыстэмны характар.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт