Logo Polskiego Radia
Print

Паміж Менскам ды Кіевам назапасіліся супярэчнасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.12.2017 16:15
  • Паміж Менскам.mp3
Упершыню за апошнія гады беларуска-ўкраінскія адносіны адчувальна пагоршыліся.
Foto: unian.net

На адносіны паміж дзьвюма сталіцамі паклаўся ценем «шпіёнскі скандал» ды шэраг іншых супярэчнасьцяў. Аднак да сур’ёзнага пагаршэньня ня дойдзе - перакананыя экспэрты.

Анэксія Крыма ды вайна на Данбасе не прывялі да пагаршэньня адносін паміж Беларусьсю ды Ўкраінай. Менск не падтрымаў дзеяньняў Расеі, заявіў пра свой нэўтралітэт у гэтым канфлікце і нават прадставіў пляцоўку для мірных перамоваў. Паралельна з гэтым ішоў гандаль паміж дзьвюмя краінамі. Напрыклад, толькі за першую палову бягучага года, узаемны таваразварот вырас на 26,7% і перавысіў 2 мільярды даляраў.

Аднак са жніўня сытуацыя пачала пагаршацца. Асноўнай прычынай пахаладаньня сталі менавіта «шпіёнскія справы». Так, у Беларусі напярэдадні вучэньняў Захад-2017 зьнік украінскі хлопец, які прыехаў у Гомель на сустрэчу з дзяўчынай з Расеі, быў выкрадзены расейскім ФСБ. З нагоды саміх манэўраў, украінскія вайскоўцы казалі пра магчымую агрэсію зь Беларусі. Потым, у лістападзе, выбухнуў скандал з затрыманьнем карэспандэнта Ўкраінскага радыё Паўла Шаройкі. Беларускае КДБ затрымала ўкраінскага журналіста ды абвінаваціла яго ў стварэньні агентурнай сеткі. Ва Ўкраіне арышт назвалі «правакацыяй КДБ». Загучалі галасы, што Беларусь для ўкраінцаў стала небясьпечнай, што Менск цалкам залежны ад Расеі і адварочваецца ад Украіны.

Ці гэтая крытыка абгрунтаваная? Ці беларускія ўлады змогуць пераканаць Кіеў у сваіх добрасуседзкіх намерах? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Андрэя Казакевіча?

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт