Logo Polskiego Radia
Print

Лебядзіная песьня менскага «Аиста»?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.12.2017 14:12
  • Лебядзіная песьня.mp3
На 72 годзе свайго існаваньня завод балянсуе на мяжы зьнікненьня.
Foto: pixabay.com/CC0

Менскі мотавелазавод (ММВЗ) быў некалі візытоўкай Беларусі. Завод вырабляў ровары й матацыклы, шырокавядомыя ў Савецкім Саюзе. Сёньня завод балянсуе на мяжы закрыцьця ды зьнікненьня.

22 чэрвеня бягучага года генэральны дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька падаў у Эканамічны суд заяву аб банкруцтве завода. Створаны ў лістападзе 1945 года завод пасьпяхова працаваў да 2005 года. Пасьля пачаліся праблемы, прадукцыю ММВЗ пачалі выцясьняць з Расеі, з азіяцкіх рынкаў. У прадпрыемства зьявіліся даўгі, пачаліся звальненьні.

У выніку завод, які некалі вырабляў за год 800-900 тысяч ровараў, зьбірае цяпер па 2 тысячы ровараў у месяц. Гэта ва ўмовах, калі Беларусь масава імпартуе ровары: 142 тысячы ровараў з пачатку года.

Напрыканцы лістапада дырэктар «Мотавелазаводу» Мікалай Ладуцька агучыў намеры стварэньня ў Беларусі сумеснага беларуска-расейскага прадпрыемства з удзелам АТ «Мотавелазавод» і расейскай кампаніі ААТ «Веломоторс». Гэта фірма выпускае ровары пад маркай STELS.

Мы папрасілі распавесьці пра сытуацыю на заводзе ды ацаніць шанцы на яго ратунак эканаміста Аляксандра Абуховіча, які на пачатку 2000-х гадоў быў адным з распрацоўшчыкаў праграмы мадэрнізацыі завода.

Слухайце поўную размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт