Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына - чэмпіён сьвету па калядных кірмашах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.12.2017 08:00
Амаль 73% немцаў не ўяўляюць сабе адвэнту (час перад Божым нараджэньнем) без калядных кірмашоў.
Photo: pixabay.com/CC0

Polityka
Амаль 73% немцаў не ўяўляюць сабе адвэнту (час перад Божым нараджэньнем) без калядных кірмашоў. І хоць пераважная большасьць з іх лічыць гэтыя кірмашы задарагімі і перапоўненымі людзьмі, то і так плянуе іх наведваньне. «Нямеччына застаецца і зьяўляецца чэмпіёнам сьвету ў калядных кірмашах», – абвясьціла газэта «Bild».
Традыцыя выводзіцца з сярэднявечча. На канцы 13 стагодзьдзя Альбрэхт І Аўстрыйскі даў венскім гандлярам прывілей арганізаваньня «сьнежаньскага кірмашу». Жыхароў неабходна было забясьпечыць прадуктамі ў зімовы час. З сёньняшнімі кірмашамі тагачасныя мелі ня шмат супольнага.
Пачаткова кліентамі такім месцаў быў сярэдні і вышэйшы клясы, а пераважалі прадукты харчаваньня. Некалькі вякоў пазьней такім жа посьпехам пачынаюць карыстацца сьвяточныя ўпрыгожваньні і цацкі. Пасьля Другой сусьветнай вайны калядныя кірмашы перажываюць крызыс, бо кліентаў пераманьваюць гандлёвыя дамы. Рэнэсанс кірмашы пад адкрытым небам перажываюць у 60-х гадах. 21 стагодзьдзе – гэта ўжо сапраўдны бум, нават у часы крызысу.
Сёньня эканоміка знаходзіцца на цалкам нядрэнным узроўні, але вырасьлі боязі перад тэрарызмам. Пасьля леташняга тэракту на адным з такіх кірмашоў нямецкія ўлады сёлета прадпрымаюць папераджальныя меры. У Дортмундзе з 13 да 22 гадзіны забаронена перамяшчэньне грузавых аўтамабіляў. Дадаткова вакол кірмашу пастаўленыя бэтонныя перашкоды. У Франкфурце побач з кірмашом пастаўлены палявы пастарунак паліцыі. У пераважнай большасьці гарадоў прадпрынятыя дадатковыя меры.
Гаворка пра прэстыж і вялікія грошы. Калядныя кірмашы ў цяперашні час зьяўляюцца маркамі гораду і ўплываюць на іх імідж. Акрамя таго яны важныя для лякальных уладаў па фінансавых прычынах. У часе інтэрнэт-пакупак сьвяточныя кірмашы надалей раскручваюць традыцыйны гандаль і прыцягваюць у цэнтры гарадоў натоўпы людзей. Сьвяточныя кірмашы штогод прыцягваюць каля 85 млн чалавек (у 2000 годзе гэта было толькі 50 млн) і запэўніваюць уладальнікам шапікаў на кірмашах даход у больш за мільярд эўра.

Polityka: Амаль 73% немцаў не ўяўляюць сабе адвэнту (час перад Божым нараджэньнем) без калядных кірмашоў. І хоць пераважная большасьць з іх лічыць гэтыя кірмашы задарагімі і перапоўненымі людзьмі, то і так плянуе іх наведваньне. «Нямеччына застаецца і зьяўляецца чэмпіёнам сьвету па калядных кірмашах», – абвясьціла газэта «Bild».

Традыцыя выводзіцца з сярэднявечча. На канцы 13 стагодзьдзя Альбрэхт І Аўстрыйскі даў венскім гандлярам прывілей арганізаваньня «сьнежаньскага кірмашу». Жыхароў неабходна было забясьпечыць прадуктамі ў зімовы час. З сёньняшнімі кірмашамі тагачасныя мелі ня шмат супольнага.

Пачаткова кліентамі такім месцаў быў сярэдні і вышэйшы клясы, а пераважалі прадукты харчаваньня. Некалькі вякоў пазьней такім жа посьпехам пачынаюць карыстацца сьвяточныя ўпрыгожваньні і цацкі. Пасьля Другой сусьветнай вайны калядныя кірмашы перажываюць крызыс, бо кліентаў пераманьваюць гандлёвыя дамы. Рэнэсанс кірмашы пад адкрытым небам перажываюць у 60-х гадах. 21 стагодзьдзе – гэта ўжо сапраўдны бум, нават у часы крызысу.

Сёньня эканоміка знаходзіцца на цалкам нядрэнным узроўні, але вырасьлі боязі перад тэрарызмам. Пасьля леташняга тэракту на адным з такіх кірмашоў нямецкія ўлады сёлета прадпрымаюць папераджальныя меры. У Дортмундзе з 13 да 22 гадзіны забаронена перамяшчэньне грузавых аўтамабіляў. Дадаткова вакол кірмашу пастаўленыя бэтонныя перашкоды. У Франкфурце побач з кірмашом пастаўлены палявы пастарунак паліцыі. У пераважнай большасьці гарадоў прадпрынятыя дадатковыя меры.

Гаворка пра прэстыж і вялікія грошы. Калядныя кірмашы ў цяперашні час зьяўляюцца маркамі гораду і ўплываюць на іх імідж. Акрамя таго яны важныя для лякальных уладаў па фінансавых прычынах. У часе інтэрнэт-пакупак сьвяточныя кірмашы надалей раскручваюць традыцыйны гандаль і прыцягваюць у цэнтры гарадоў натоўпы людзей. Сьвяточныя кірмашы штогод прыцягваюць каля 85 млн чалавек (у 2000 годзе гэта было толькі 50 млн) і запэўніваюць уладальнікам шапікаў на кірмашах даход у больш за мільярд эўра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт