Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь адкрываецца на замежных турыстаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.01.2018 10:24
  • Беларусь адкрываецца.mp3
У Беларусі на пачатку году пачаў дзейнічаць падоўжаны «бязьвіз».

Цяпер замежнікі могуць прыехаць на 10 дзён у Берасьце, Горадню, наведаць Аўгустоўскі канал і Белавескую пушчу.

Гэта сьведчаньне таго, што рашэньне пра «бязьвізавы ўезд» пазытыўна ацэненае ўладамі. Ужо апублікаваная статыстыка, што летась у адной толькі Гародні бязьвізавыя турысты патрацілі каля 10 мільёнаў даляраў, што ў 20 разоў больш чым у папярэднія гады. У Менск штодня прылятае каля 300 бязьвізавых турыстаў, яны выдаткоўваюць прыкладна 60 эўра ў дзень, што дало беларускаму бюджэту каля 6,5 мільёнаў эўра.

У сацыяльных сетках зьявіліся паведамленьні, што заўважаецца рост экскурсаводаў, асабліва тых, хто ведае замежную мовы. Турыстычная галіна пачала рэагаваць на «бязьвіз». Мы папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю ў беларускім турыстычным сэктары, якая склалася ў мінулым годзе, выкладчыка катэдры турызму БДУ Ірыну Алюніну.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт