Logo Polskiego Radia
Print

Стэфан Баторы пад Псковам – вайна за Лівонію

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.02.2018 07:16
  • Пскоў.mp3
Як кароль польскі й вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы з царом маскоўскім Іванам IV Жахлівым ваяваў.
Кароль польскі й вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы падчас аблогі Пскова (1581-1582 г.г.), карціна Яна МатэйкіКароль польскі й вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы падчас аблогі Пскова (1581-1582 г.г.), карціна Яна Матэйкіcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Стэфан Баторы пад Псковам – вайна за Лівонію
SYGNAL
Сёньня ў гістарычнай рубрыцы перанясёмся ажно ў 16-е стагодзьдзе на тэрыторыю Лівоніі, якая ў той час была стратэгічным рэгіёнам, паколькі запэўнівала кантроль над часткай Балтыкі. Інтарэсы ў Лівоніі мела некалькі дзяржаў – Масковія, Швэцыя й Рэч Паспалітая. Падрабязьней Валеры Саўко.
У Польшчы рэгіён Лівонія больш вядомы як Інфлянты, хоць яшчэ ўжываецца назва Ліфляндыя. Адным словам, гэта гістарычная вобласьць на тэрыторыі сучаснай Латвіі й Эстоніі. І вось, у 16-м стагодзьдзі там сутыкнуліся інтарэсы некалькіх дзяржаў.
На Інфлянты захопніцкім вокам пазірала экспансіўная дзяржава Івана IV Жахлівага, бо цару патрэбны быў доступ да Балтыкі, каб без праблем гандляваць таварамі са зьнешнім сьветам. У 1577 годзе Масковія заняла вобласьць. Вашай увазе – фрагмэнт гістарычнай перадачы Польскага радыё з 1986 году. Гаворыць прафэсар Антоні Параза.
Антоні Падраза: Вельмі хутка стала вядома, што канфлікт за Інфлянты непазьбежны. У 1577 годзе, калі кароль Стэфан Баторы дамовіўся з Данцыгам (Гданьскам), войскі Івана IV Жахлівага нападаюць на Інфлянты, выцясьняючы адтуль польскія адзінкі. У такой сытуацыі польскаму боку прыйшлося прадпрыняць усе крокі для таго, каб адбіць рэгіён.
У 1575 годзе – за два гады да захопу Іванам Жахлівым польскай Лівоніі – каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім Князем Літоўскім стаў Стэфан Баторы. Згаданы манарх быў адным з актыўнейшых каралёў Польшчы й з пазытыўнага боку ўпісаўся ў яе гісторыю. Акрамя ўсяго, Баторы быў ваяўніча настаўлены й вельмі часта вырашаў спрэчныя пытаньні мячом. Зразумела, што захоп Інфлянтаў маскоўскім царом польскаму каралю, мякка кажучы, вельмі не спадабаўся. Баторы вырашыў адбіць рэгіён.
І вось, у студзені 1581 годзе Сэйм Рэчы Паспалітай прыняў рашэньне сабраць падаткі за два гады наперад, каб атрыманыя такім чынам грошы накіраваць на вайну з Масковіяй. Паводле гісторыкаў, пад шаблю было пастаўлена 55 тыс. ваяроў, якія накіраваліся ў бок Лівоніі. Асноўнай перашкодай для таго, каб апанаваць рэгіён, быў Пскоў – на той час моцная маскоўская крэпасьць. Асада Пскова пачалася 8 верасьня 1581 году. Крэпасьць абаранялася надзвычай заўзята, і нягледзячы на шматлікія спробы, яе ўзяць не ўдалося, таму 6 лютага 1582 году палякі адмовіліся ад асады. Але гэта не была параза польска-літоўскай дзяржавы, бо ўзамен Іван Жахлівы згадзіўся падпісаць перамір’е, у вялікай ступені таксама дзякуючы Швэцыі, якая выкарыстала вайну за Лівонію й напала на Масковію. Масква зразумела, што вайна зь дзьвюмя дзяржавамі рана ці позна можа прывесьці да татальнай паразы, таму згадзілася падпісаць перамір’е.
На яго моцы Інфлянты вярнуліся ў склад Польскай Кароны. Акрамя таго, пад польскі кантроль перайшло Полацкае ваяводзтва.
Дарэчы, існуе легенда нібыта пра прычыну таго, што войскам Баторыя не ўдалося ўзяць крэпасьці Пскоў. Некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што польскія ваяры, маючы шмат часу падчас аблогі, ужывалі насеньне кізілу, якое мае наркатычны ўплыў на чалавека. І вось, «кайф» нібыта перашкодзіў жаўнерам у ваярскай справе. Паводле крыніц, Стэфан Баторы быў вельмі злы на ваяроў! Дарэчы, ён нібыта хваліў літоўскіх жаўнераў, які не ўжывалі наркатычнага насеньня. Пасьля пскоўскай кампаніі кароль быццам бы загадаў высекчы ўсе дрэвы кізілу ў Рэчы Паспалітай.
Валеры Саўко

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы перанясёмся ажно ў 16-е стагодзьдзе на тэрыторыю Лівоніі, якая ў той час была стратэгічным рэгіёнам, паколькі запэўнівала кантроль над часткай Балтыкі. Інтарэсы ў Лівоніі мела некалькі дзяржаў – Масковія, Швэцыя й Рэч Паспалітая.

У Польшчы рэгіён Лівонія больш вядомы як Інфлянты, хоць яшчэ ўжываецца назва Ліфляндыя. Адным словам, гэта гістарычная вобласьць на тэрыторыі сучаснай Латвіі й Эстоніі. І вось, у 16-м стагодзьдзі там сутыкнуліся інтарэсы некалькіх дзяржаў.

На Інфлянты захопніцкім вокам пазірала экспансіўная дзяржава Івана IV Жахлівага, бо цару патрэбны быў доступ да Балтыкі, каб без праблем гандляваць таварамі са зьнешнім сьветам. У 1577 годзе Масковія заняла вобласьць. Вашай увазе – фрагмэнт гістарычнай перадачы Польскага радыё з 1986 году. Гаворыць прафэсар Антоні Параза.

Антоні Падраза: Вельмі хутка стала вядома, што канфлікт за Інфлянты непазьбежны. У 1577 годзе, калі кароль Стэфан Баторы дамовіўся з Данцыгам (Гданьскам), войскі Івана IV Жахлівага нападаюць на Інфлянты, выцясьняючы адтуль польскія адзінкі. У такой сытуацыі польскаму боку прыйшлося прадпрыняць усе крокі для таго, каб адбіць рэгіён.

У 1575 годзе – за два гады да захопу Іванам Жахлівым польскай Лівоніі – каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім Князем Літоўскім стаў Стэфан Баторы. Згаданы манарх быў адным з актыўнейшых каралёў Польшчы й з пазытыўнага боку ўпісаўся ў яе гісторыю. Акрамя ўсяго, Баторы быў ваяўніча настаўлены й вельмі часта вырашаў спрэчныя пытаньні мячом. Зразумела, што захоп Інфлянтаў маскоўскім царом польскаму каралю, мякка кажучы, вельмі не спадабаўся. Баторы вырашыў адбіць рэгіён.

І вось, у студзені 1581 годзе Сэйм Рэчы Паспалітай прыняў рашэньне сабраць падаткі за два гады наперад, каб атрыманыя такім чынам грошы накіраваць на вайну з Масковіяй. Паводле гісторыкаў, пад шаблю было пастаўлена 55 тыс. ваяроў, якія накіраваліся ў бок Лівоніі.

Асноўнай перашкодай для таго, каб апанаваць рэгіён, быў Пскоў – на той час моцная маскоўская крэпасьць. Асада Пскова пачалася 8 верасьня 1581 году. Крэпасьць абаранялася надзвычай заўзята, і нягледзячы на шматлікія спробы, яе ўзяць не ўдалося, таму 6 лютага 1582 году палякі адмовіліся ад асады. Але гэта не была параза польска-літоўскай дзяржавы, бо ўзамен Іван Жахлівы згадзіўся падпісаць перамір’е, у вялікай ступені таксама дзякуючы Швэцыі, якая выкарыстала вайну за Лівонію й напала на Масковію. Масква зразумела, што вайна зь дзьвюмя дзяржавамі рана ці позна можа прывесьці да татальнай паразы, таму згадзілася падпісаць перамір’е.

На яго моцы Інфлянты вярнуліся ў склад Польскай Кароны. Акрамя таго, пад польскі кантроль перайшло Полацкае ваяводзтва.

Дарэчы, існуе легенда нібыта пра прычыну таго, што войскам Баторыя не ўдалося ўзяць крэпасьці Пскоў. Некаторыя гісторыкі сьцьвярджаюць, што польскія ваяры, маючы шмат часу падчас аблогі, ужывалі насеньне кізілу, якое мае наркатычны ўплыў на чалавека. І вось, «кайф» нібыта перашкодзіў жаўнерам у ваярскай справе. Паводле крыніц, Стэфан Баторы быў вельмі злы на ваяроў! Дарэчы, ён нібыта хваліў літоўскіх жаўнераў, які не ўжывалі наркатычнага насеньня. Пасьля пскоўскай кампаніі кароль быццам бы загадаў высекчы ўсе дрэвы кізілу ў Рэчы Паспалітай.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт