Logo Polskiego Radia
Print

Сталі вядомыя новыя скандальныя факты аб акумулятарным заводзе ў Берасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.02.2018 12:01
  • АйПауэр.mp3
Завод будзе будаваць кампанія «АйПауэр», такое ж прадпрыемства, якое ў Ваўкавыску зачынілі за шматлікія парушэньні.
photo: stopzavod.by

Ужо 34 тысячы подпісаў сабраныя супраць будовы ў Берасьці акумулятарнага заводу кампаніі «АйПауэр». Падрадчыкам выступае кітайская кампанія «Аньхойская зьнешнеэканамічная будаўнічая карпарацыя». Завод будзе мець нэгатыўны ўплыў на навакольнае асяродзьдзе, а тым самым будзе адмоўна ўплываць на здароўе гараджан. Акрамя таго, у справе былі парушаныя многія нарматыўныя акты.
Першым быў парушаны прынцып правядзеньня грамадзкага абмеркаваньня, якое было толькі фармальным. «Пачаткова людзей абурыў гэты факт. Потым, калі пачалося вывучэньне дакумэнтаў, то было заўважана мноства нестыковак у справаздачы аб узьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе і экалягічнай экспэртызе гэтага заводу», – гаворыць Аляксандар Кабанаў, берасьцейскі актывіст, адзін з аўтараў «Народнага рэпарцёра», які актыўна змагаецца супраць будаўніцтва заводу ў Менску.
А. Кабанаў: Пасьля мы пачалі ўглыбляцца ў тэму яшчэ больш. Мы езьдзілі на сустрэчу з міністрам і яму агучвалі факты. Цікава, што экспэртыза Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя была зробленая ў траўні 2017 году, а толькі ў ліпені была зробленая будаўнічая экспэртыза. Прычым там былі парушэньні, якія тычыліся сыстэмы ачысткі. Пытаньняў вельмі шмат. Моцна бянтэжыць тое, што на гэтыя пытаньні адказаў няма.
Актывісты пачалі вывучаць гісторыю самога заводу і прадпрыемства «АйПауэр», якім кіруе Віктар Лемяшэўскі. І тут, па словах Аляксандра Кабанава, высьветліліся скандальныя факты. У спадара Лемяшэўскага быў завод такога тыпу ў Ваўкавыску, які быў зачынены за шматлікія парушэньні. У Ваўкавыску Аляксандар Кабанаў быў са сваім аднадумцам і паплечнікам, таксама аўтарам «Народнага рэпарцёра» Сяргеем Пятрухіным.
А. Кабанаў: Лемяшэўскі амаль паўсюль у сваіх інтэрвію пачынае гісторыю пра завод з адкрыцьця крам па продажы акумулятараў і з адкрыцьця заводу «Белінвестторг-Сплаў» у Белаазёрску. Аднак ніколі не ўзгадвае пра завод, які ў яго быў у Ваўкавыску. Мы туды паехалі і атрымалі вельмі цікавую карціну. Завод Лемяшэўскага ў Ваўкавыску быў зачынены. Там было вельмі шмат парушэньняў. Яго зачыняў непасрэдна старшыня райвыканкама Сіцько і сам губэрнатар Гарадзенскай вобласьці Шапіра. Завод у Ваўкавыску знаходзіўся на тэрыторыі былой выпраўленчай калёніі.
С. Пятрухін: Гэта было ў непасрэдным суседзтве з жылымі дамамі. Да яго было прад’яўлена мноства судовых іскаў. Лемяшэўскі абяцаў людзям, што вывезе зямлю і прывязе ў гароды новую. Уяўляеце! Ён абяцаў адправіць іх у санаторыі. Канешне, нічога зроблена не было. У глебе на тэрыторыі самога заводу дапусьцімая норма сьвінцу была перавышаная ў 11 разоў. У буфэрнай зоне вакол заводу ў розных кропках у 3-10 разоў. У сувязі з гэтым завод зачынілі. Многія дагэтуль ня садзіць у гародах гародніну. Адзін з мэдыкаў мясцовай паліклінікі расказала, што вельмі вырас узровень захворваемасьці ў жыхароў вуліц, якія знаходзіліся па суседзтву з заводам. Захворваньні былі зьвязаныя з перавышэньнем дазволеных нормаў сьвінцу.
А. Кабанаў: Калі туды прыехалі інспэкцыі і пачалі браць пробы глебы, правяраць завод на экалягічную бясьпеку, то там былі выяўленыя вельмі сур’ёзныя парушэньні.
За закрыцьцё заводу ў Ваўкавыску падпісаліся толькі 113 чалавек. Аднак дзякуючы настойлівасьці мясцовых уладаў, якія пераняліся сытуацыяй, завод удалося зачыніць.
У Берасьці ўжо сабрана 34 тысячы подпісаў. Актывісты і неабыякавыя гараджане ўпэўненыя, што не дадуць на тэрыторыі гораду паставіць завод. «Калі гарадзкія ўлады хочуць, каб людзі выйшлі абараняць горад на плошчу, то яны гэтага даб’юцца», – гаворыць Сяргей Пятрухін.
С. Петрухін: Мы не дамо пабудаваць завод. Калі кіраўніцтва аблвыканкаму, гарвыканкаму хочуць, каб людзі выходзілі на плошчу як у мінулым годзе, то яны гэтага даб’юцца. У мінулым годзе людзі выходзілі супраць Дэкрэту №3, у абарону сваёй працы, то тут яны выйдуць абараняць сваё жыцьцё, здароўе сваіх дзяцей. Навошта тады ўвогуле існуе горад? Людзі, якія жывуць у раёне будаўніцтва заводу, кажуць, што ў выпадку паразы, будуць прадаваць свае дамы. Прынамсі тыя, у каго ёсьць такая магчымасьць.
Віктар Лемяшэўскі таксама запускаў завод па вытворчасьці сьвінцу «Белінвестторг-Сплаў» у Белаазёрску. Ёсьць доказы і шматлікія сьведчаньні жыхароў, што завод адмоўна адбіўся на стане навакольнага асяродзьдзя і здароўі людзей. Мала таго, у Зялёным боры пад Белаазёрскам пад адчыненым небам ляжаць адходы з заводу.
У самім Брэсьце ёсьць два месцы, дзе белаазёрскі завод скідваў свае адходы. «Атрымліваецца, што завод яшчэ не пабудаваны, а адходы ўжо ў Берасьці ёсьць», – зьвяртае ўвагу Аляксандар Кабанаў. Актывісты перакананыя, што з адходамі «АйПауэра» будзе праблема, падобная да праблемы з адходамі, якія пад адчыненым небам ляжаць у Зялёным боры. Гаворыць Сяргей Пятрухін.
С. Пятрухін: У справе ёсьць яшчэ адзін нюанс. Гэта адходы ад перапрацоўкі акумулятараў. Гэта ўзровень другога-трэцяга клясу небясьпечнасьці. Але яны праходзяць як поліэтылен. Ёсьць моцнае падазрэньні і, хутчэй за ўсё, яно правільнае, што «АйПауэр» мяняе коды адходаў. Яны небясьпечныя робяць менш небясьпечнымі. Яны ня хочуць імі займацца. Па адходам у Зялёным боры ўзбуджана крымінальная справа. Яны ляжаць пад адкрытым небам і нічога ня робіцца. На мой погляд, Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя, дзяржава не кантралюе гэтага. Не зразумела, куды яны зьліваюць кіслату. Нібыта яе возяць на «Мотавела». Але гледзячы на тое, што адбываецца, мы баімся, што сытуацыя не кантралюецца. Яны могуць вывозіць у лес ці выліваць у іншае месца серную кіслату. Мы гэтага ня бачылі, але тое, што адбываецца – гэта жах. Мы хочам, каб людзі пабачылі, што ў нас дзяржава губляе кантроль над сытуацыяй.
Актывісты перакананыя, што Віктара Лемяшэўскага цікавіць выключна прыбытак, а не ўплыў завода на навакольнае асяродзьдзе ці здароўе гараджан. Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін зьвяртаюць увагу на тое, што Лемяшэўскі мае «крышу», бо звычайны прадпрымальнік ня быў бы ў стане дабіцца адкрыцьця такога заводу з парушэньнямі. Гэта, між іншым, адсутнасьць узгадненьня з аэрапортам і МНС.
Па дакумэнтах «АйПауэр» будзе акумулятарным заводам, але ў практыцы гэта будзе мэталюргічны камбінат – адзначаюць Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў.
С. Пятрухін: Гэта будзе насамрэч мэталюргічны камбінат, паколькі ў год яны будуць плавіць больш за 15 тон сьвінцу. Гэта мінімум. Гэта адна фура ў дзень. Паводле мяне, гэты сьвінец яны ня будуць купляць ні ў Расеі, ні ў Афрыцы, бо гэта вельмі дорага. Мне здаецца, што яны будуць звозіць выкарыстаныя акумулятары з Кітая і тут іх перапрацоўваць. Яны гатовыя зрабіць тут звалку. Людзі вельмі занепакоеныя, а чыноўнікі і Лемяшэўскі кажуць, што гэта бясьпечна. Але паказаць доказы, што гэта бясьпечна, яны ня могуць. Мы ня супраць прагрэсу, але мы супраць нечага незразумелага. Гэта пры тым, што на заводзе будзе новая кітайская сыстэма ачысткі. У Кітаі зачынілі 3 тысячы такіх заводаў. Яны забілі сваю экалёгію і прышлі забіваць яе ў нас.
У Берасьцейскім раёне ёсьць Інавацыйны фонд. Рашэньнем кіраўніцтва Берасьцейскага раёна 80% гэтага фонду былі выдзеленыя на будаўніцтва завода «АйПауэр». Сума складае каля 10% ад агульнай цаны будаўніцтва закону. «Грошы падаткаплатнікаў былі аддадзены на будаўніцтва заводу супраць якога яны змагаюцца», – падводзяць вынікі журналісты «Народнага рэпарцёра».
Актывісты і гараджане пераконваюць, што да канца будуць змагацца за сябе і за горад. За тым, як разьвіваюцца падзеі, можна падрабязна сачыць на канале «Народнага рэпарцёра».

Ужо 34 тысячы подпісаў сабраныя супраць будовы ў Берасьці акумулятарнага заводу кампаніі «АйПауэр». Падрадчыкам выступае кітайская кампанія «Аньхойская зьнешнеэканамічная будаўнічая карпарацыя». Завод будзе мець нэгатыўны ўплыў на навакольнае асяродзьдзе, а тым самым будзе адмоўна ўплываць на здароўе гараджан. Акрамя таго, у справе былі парушаныя многія нарматыўныя акты.

Першым быў парушаны прынцып правядзеньня грамадзкага абмеркаваньня, якое было толькі фармальным. «Пачаткова людзей абурыў гэты факт. Потым, калі пачалося вывучэньне дакумэнтаў, то было заўважана мноства нестыковак у справаздачы аб узьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе і экалягічнай экспэртызе гэтага заводу», – гаворыць Аляксандар Кабанаў, берасьцейскі актывіст, адзін з аўтараў «Народнага рэпарцёра», які актыўна змагаецца супраць будаўніцтва заводу ў Менску.

А. Кабанаў: Пасьля мы пачалі ўглыбляцца ў тэму яшчэ больш. Мы езьдзілі на сустрэчу з міністрам і яму агучвалі факты. Цікава, што экспэртыза Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя была зробленая ў траўні 2017 году, а толькі ў ліпені была зробленая будаўнічая экспэртыза. Прычым там былі парушэньні, якія тычыліся сыстэмы ачысткі. Пытаньняў вельмі шмат. Моцна бянтэжыць тое, што на гэтыя пытаньні адказаў няма.

Актывісты пачалі вывучаць гісторыю самога заводу і прадпрыемства «АйПауэр», якім кіруе Віктар Лемяшэўскі. І тут, па словах Аляксандра Кабанава, высьветліліся скандальныя факты. У спадара Лемяшэўскага быў завод такога тыпу ў Ваўкавыску, які быў зачынены за шматлікія парушэньні. У Ваўкавыску Аляксандар Кабанаў быў са сваім аднадумцам і паплечнікам, таксама аўтарам «Народнага рэпарцёра» Сяргеем Пятрухіным.

А. Кабанаў: Лемяшэўскі амаль паўсюль у сваіх інтэрвію пачынае гісторыю пра завод з адкрыцьця крам па продажы акумулятараў і з адкрыцьця заводу «Белінвестторг-Сплаў» у Белаазёрску. Аднак ніколі не ўзгадвае пра завод, які ў яго быў у Ваўкавыску. Мы туды паехалі і атрымалі вельмі цікавую карціну. Завод Лемяшэўскага ў Ваўкавыску быў зачынены. Там было вельмі шмат парушэньняў. Яго зачыняў непасрэдна старшыня райвыканкама Сіцько і сам губэрнатар Гарадзенскай вобласьці Шапіра. Завод у Ваўкавыску знаходзіўся на тэрыторыі былой выпраўленчай калёніі.

С. Пятрухін: Гэта было ў непасрэдным суседзтве з жылымі дамамі. Да яго было прад’яўлена мноства судовых іскаў. Лемяшэўскі абяцаў людзям, што вывезе зямлю і прывязе ў гароды новую. Уяўляеце! Ён абяцаў адправіць іх у санаторыі. Канешне, нічога зроблена не было. У глебе на тэрыторыі самога заводу дапусьцімая норма сьвінцу была перавышаная ў 11 разоў. У буфэрнай зоне вакол заводу ў розных кропках у 3-10 разоў. У сувязі з гэтым завод зачынілі. Многія дагэтуль ня садзіць у гародах гародніну. Адзін з мэдыкаў мясцовай паліклінікі расказала, што вельмі вырас узровень захворваемасьці ў жыхароў вуліц, якія знаходзіліся па суседзтву з заводам. Захворваньні былі зьвязаныя з перавышэньнем дазволеных нормаў сьвінцу.

А. Кабанаў: Калі туды прыехалі інспэкцыі і пачалі браць пробы глебы, правяраць завод на экалягічную бясьпеку, то там былі выяўленыя вельмі сур’ёзныя парушэньні.За закрыцьцё заводу ў Ваўкавыску падпісаліся толькі 113 чалавек. Аднак дзякуючы настойлівасьці мясцовых уладаў, якія пераняліся сытуацыяй, завод удалося зачыніць.

У Берасьці ўжо сабрана 34 тысячы подпісаў. Актывісты і неабыякавыя гараджане ўпэўненыя, што не дадуць на тэрыторыі гораду паставіць завод. «Калі гарадзкія ўлады хочуць, каб людзі выйшлі абараняць горад на плошчу, то яны гэтага даб’юцца», – гаворыць Сяргей Пятрухін.

С. Петрухін: Мы не дамо пабудаваць завод. Калі кіраўніцтва аблвыканкаму, гарвыканкаму хочуць, каб людзі выходзілі на плошчу як у мінулым годзе, то яны гэтага даб’юцца. У мінулым годзе людзі выходзілі супраць Дэкрэту №3, у абарону сваёй працы, то тут яны выйдуць абараняць сваё жыцьцё, здароўе сваіх дзяцей. Навошта тады ўвогуле існуе горад? Людзі, якія жывуць у раёне будаўніцтва заводу, кажуць, што ў выпадку паразы, будуць прадаваць свае дамы. Прынамсі тыя, у каго ёсьць такая магчымасьць.

Віктар Лемяшэўскі таксама запускаў завод па вытворчасьці сьвінцу «Белінвестторг-Сплаў» у Белаазёрску. Ёсьць доказы і шматлікія сьведчаньні жыхароў, што завод адмоўна адбіўся на стане навакольнага асяродзьдзя і здароўі людзей. Мала таго, у Зялёным боры пад Белаазёрскам пад адчыненым небам ляжаць адходы з заводу.

У самім Брэсьце ёсьць два месцы, дзе белаазёрскі завод скідваў свае адходы. «Атрымліваецца, што завод яшчэ не пабудаваны, а адходы ўжо ў Берасьці ёсьць», – зьвяртае ўвагу Аляксандар Кабанаў. Актывісты перакананыя, што з адходамі «АйПауэра» будзе праблема, падобная да праблемы з адходамі, якія пад адчыненым небам ляжаць у Зялёным боры.

С. Пятрухін: У справе ёсьць яшчэ адзін нюанс. Гэта адходы ад перапрацоўкі акумулятараў. Гэта ўзровень другога-трэцяга клясу небясьпечнасьці. Але яны праходзяць як поліэтылен. Ёсьць моцнае падазрэньні і, хутчэй за ўсё, яно правільнае, што «АйПауэр» мяняе коды адходаў. Яны небясьпечныя робяць менш небясьпечнымі. Яны ня хочуць імі займацца. Па адходам у Зялёным боры ўзбуджана крымінальная справа. Яны ляжаць пад адкрытым небам і нічога ня робіцца. На мой погляд, Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя, дзяржава не кантралюе гэтага. Не зразумела, куды яны зьліваюць кіслату. Нібыта яе возяць на «Мотавела». Але гледзячы на тое, што адбываецца, мы баімся, што сытуацыя не кантралюецца. Яны могуць вывозіць у лес ці выліваць у іншае месца серную кіслату. Мы гэтага ня бачылі, але тое, што адбываецца – гэта жах. Мы хочам, каб людзі пабачылі, што ў нас дзяржава губляе кантроль над сытуацыяй.

Актывісты перакананыя, што Віктара Лемяшэўскага цікавіць выключна прыбытак, а не ўплыў завода на навакольнае асяродзьдзе ці здароўе гараджан. Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін зьвяртаюць увагу на тое, што Лемяшэўскі мае «крышу», бо звычайны прадпрымальнік ня быў бы ў стане дабіцца адкрыцьця такога заводу з парушэньнямі. Гэта, між іншым, адсутнасьць узгадненьня з аэрапортам і МНС.

Па дакумэнтах «АйПауэр» будзе акумулятарным заводам, але ў практыцы гэта будзе мэталюргічны камбінат – адзначаюць Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў.

С. Пятрухін: Гэта будзе насамрэч мэталюргічны камбінат, паколькі ў год яны будуць плавіць больш за 15 тон сьвінцу. Гэта мінімум. Гэта адна фура ў дзень. Паводле мяне, гэты сьвінец яны ня будуць купляць ні ў Расеі, ні ў Афрыцы, бо гэта вельмі дорага. Мне здаецца, што яны будуць звозіць выкарыстаныя акумулятары з Кітая і тут іх перапрацоўваць. Яны гатовыя зрабіць тут звалку. Людзі вельмі занепакоеныя, а чыноўнікі і Лемяшэўскі кажуць, што гэта бясьпечна. Але паказаць доказы, што гэта бясьпечна, яны ня могуць. Мы ня супраць прагрэсу, але мы супраць нечага незразумелага. Гэта пры тым, што на заводзе будзе новая кітайская сыстэма ачысткі. У Кітаі зачынілі 3 тысячы такіх заводаў. Яны забілі сваю экалёгію і прышлі забіваць яе ў нас.

У Берасьцейскім раёне ёсьць Інавацыйны фонд. Рашэньнем кіраўніцтва Берасьцейскага раёна 80% гэтага фонду былі выдзеленыя на будаўніцтва завода «АйПауэр». Сума складае каля 10% ад агульнай цаны будаўніцтва закону. «Грошы падаткаплатнікаў былі аддадзены на будаўніцтва заводу супраць якога яны змагаюцца», – падводзяць вынікі журналісты «Народнага рэпарцёра».

Актывісты і гараджане пераконваюць, што да канца будуць змагацца за сябе і за горад. За тым, як разьвіваюцца падзеі, можна падрабязна сачыць на канале «Народнага рэпарцёра», а таксама на старонцы stopzavod.by.

Поўная размова з блёгерамі ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт