Logo Polskiego Radia
Print

Менск бачыць пагрозу ў расейскай прапагандзе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.02.2018 17:23
  • Менск бачыць.mp3
Расейскія СМІ моцна ўплываюць на сьветапогляд беларусаў.
Foto: Peggy_marco / pixabay.com

Пасьля доўгіх гадоў існаваньня ў расейскай мэдыя прасторы, беларускія ўлады загаварылі пра пагрозу мэдыяўплываў з Расеі. На пачатку лютага Аляксандр Лукашэнка зьмяніў кіраўніцтва буйных дзяржаўных СМІ.

Летась беларускі кіраўнік ня раз паўтараў пра тое, што расейскія тэлеканалы нясуць пагрозу для Беларусі, што яны карыстаюцца любымі мэтадамі, каб пасеяць варожасьць. Так, у ліпені 2017 года Лукашэнка адзначыў, што менавіта расейскія СМІ разьвязалі інфармацыйную вайну паміж Расеяй і Ўкраінай.

Былы кіраўнік дзяржаўнай штодзённай газэты «Беларусь Сегодня» Павал Якубовіч казаў, што сярод беларускага кіраўніцтва ёсьць разуменьне, што расейскія СМІ моцна ўплываюць на сьветапогляд беларусаў, і што, яны вядуць інфармацыйную вайну супраць афіцыйнага Менска.

Адсюль заявы пра тое, што беларускія дзяржаўныя СМІ: дзяржаўныя тэлеканалы, у тым ліку БТ, СТВ і газэта «Беларусь сегодня» павінны змагацца з наратывам расейскіх каналаў у дачыненьні да Беларусі.

Разам з тым у гэтым змаганьні Менск ня можа перагнуць палку і пайсьці на такія крокі, як закрыцьцё расейскіх каналаў, што вяшчаюць у Беларусі. Гэты крок спарадзіў бы моцны скандал на лініі Менск-Масква, перакананая аналітык Цэнтру Астрагорскага Алеся Руднік, зь якой мы абмяркоўвалі тэму рэакцыі беларускіх уладаў на расейскую прапаганду. Больш падрабязна на гэтую тэму таксама чытайце на старонцы Цэнтра Астрагорскага.

Слухайце поўную размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт