Logo Polskiego Radia
Print

Якім чынам савецкая прапаганда хавала ад сьвету вялікі голад

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.02.2018 17:24
Мэханізм утойваньня злачынстваў савецкай улады раскрывае Эн Эплбаўм у кнізе „Чырвоны голад. Вайна Сталіна супраць Украіны”.
Ахвяры голаду. Харкаўшчына, 1933 год.Ахвяры голаду. Харкаўшчына, 1933 год.By А. Вінербергер - Центральний державний кінофотофоноархів України імені Г. С. Пшеничного. Oд. обл. 5136 (photo 119) [1], Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17466593

Мэханізм утойваньня злачынстваў савецкай улады раскрывае Эн Эплбаўм (Anne Applebaum) у сваёй кнізе „Чырвоны голад. Вайна Сталіна супраць Украіны”. На падставе гэтай кнігі тыднёвік „Polityka” піша, якім чынам савецкая прапаганда хавала ад сьвету інфармацыю пра вялікі голад 30-ых гадоў XX.ст. на Ўкраіне.

Па-першае, інфармацыя была заблякаванай, цэнзуру праходзілі лісты, публічныя выступленьні, статыстычныя дадзеныя. Калі пасьля нацыянальнага перапісу ў 1937 годзе выявілася, што ў параўнаньні да папярэдняга году насельніцтва стала менш на 6 мільёнаў, быў расстраляны кіраўнік статыстычнай установы і ягоныя супрацоўнікі. Праз два гады, у 1939 годзе быў апублікаваны новы перапіс зь лепшымі дадзенымі.

Інфармацыя пра Вялікі голад, якая прыходзіла з дыппрадстаўніцтваў у Кіеве й Маскве, даходзіла да самых важных асоб у Эўропе і Амэрыцы, аднак прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэльт настолькі баяліся ўзмацненьня Нямеччыны й Японіі, што ў СССР чакаў саюзьніка.

Папа рымскі Пій XІ даручыў надрукаваць у „L’Oservatore Romano” ананімныя лісты з Украіны пра Вялікі голад, аднак потым ужо паводзіў сябе стрымана і маўчаў.

А Сталін хітра паводзіў сябе з іншаземцамі, асабліва журналістамі. Кожная інфармацыя замежнага карэспандэнта павінна была прайсьці праз цэнзуру МЗС і атрымаць пячатку. Нельга было выкарыстоўваць слова „голад” або „памерлі ад голаду”. Непаслухмяных журналістаў выганялі без права на ўезд.

Да фальсыфікацыі гісторыі Ўкраіны значна прычыніўся аўтарытэтнты карэспандэнт „New York Timesa” у гадах 1922-1936 Уолтэр Дзюранці (Walter Duranty) ляўрэат Пуліцэраўскай прэміі за артыкулы пра калектывізацыю й посьпех пяцігодкі ў СССР. У Маскве ён раскошна жыў у вялікай кватэры, меў машыну, каханку. Сталін двойчы даў яму інтэрвію, Рузвэльт запрашаў на размовы.

Калі нікому невядомы ўэльскі журналіст Гарэт Джонс (Gareth Jones) расказаў на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне пра голад у Расеі, Дзюранці напісаў у „New York Times” артыкул „расейцы галодныя, але не галадаюць. І міжнардоная грамадзкасьць яму паверыла.

Polityka/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт