Logo Polskiego Radia
Print

Казахстанскія ўлады двояцца ў пошуку шляхоў перадачы ўлады

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.03.2018 17:02
  • Казахскія ўлады.mp3
Пасьля распаду СССР у цэнтральнаазіяцкіх рэспубліках хутка ўсталяваліся пэрсаналісцкія рэжымы.
Нурсултан НазарбаеўНурсултан Назарбаеўcommons.wikimedia.org/By Ricardo Stuckert/PR - Agência Brasil, CC BY 3.0 br

У Цэнтральнай Азіі ў большасьці краін адбыўся працэс перадачы ўлады. Адзіная краіна, якая так і ня вырашыла для сябе гэта пытаньне, гэта Казахстан.

Пасьля распаду СССР у цэнтральнаазіяцкіх рэспубліках хутка ўсталяваліся пэрсаналісцкія рэжымы. Былыя сакратары ЦК кампартыі перакваліфікаваліся ў пажыцьцёвых прэзыдэнтаў. Пытаньне зьмяняемасьці ды перадачы ўлады не стаяла на павестцы дня амаль 20 год. Аднак эпоха нязьменных «лідараў нацыі» завяршаецца. Па натуральных прычынах свае пасады здалі прэзыдэнты Туркмэністана ды Ўзбэкістана. У Кыргызстане зьмена ўлады адбываецца выбарным шляхам ды даволі рэгулярна. За стырном пакуль застаюцца лідары Таджыкістана ды Казахстана.

У гэтай апошняй краіне ўлады ўсё больш і больш думаюць пра тое, як бясьпечна арганізаваць працэс перадачы ўлады. Пачаліся працы над умацаваньнем ролі Рады бясьпекі. З кансультацыйна-дарадчага органа Рада пераўтвараецца ў структуру, што будзе адказваць за канстытуцыйны лад, унутраны парадак ды абаронную здольнасьць. На чале новай узмоцненай Рады стане Назарбаеў. Казахстанскія экспэрты лічаць, што гэтак прапрацоўваецца працэдура перадачы ўлады. Назарбаеў пакіне пасаду прэзыдэнта на карысьць некага новага, маладзейшага, але захавае кантрольныя рычагі на пасадзе старшыні Рады бясьпекі.

Каб прадухіліць расейскае ўмяшальніцтва ў краіне запушчаны пераход на лацініцу, вядуцца працы па павышэньні статуса казахскай мовы. Казахстанскі прэзыдэнт нядаўна загадаў, каб дзейнасьць ураду ды парлямэнта ажыцьцяўлялася выключна на дзяржаўнай мове. Праўда, потым улады крыху залагодзілі ягоныя словы, што расейскую ніхто не забараняе, але ў краіне ўжо пачаўся бум заяў на курсы дзяржаўнай мовы. Запісваюцца па 500 чалавек у дзень, паведамляюць СМІ.

Наколькі зробленыя крокі могуць забясьпечыць бясьпечную ды бесканфліктную перадачу ўлады ў буйнейшай краіне Цэнтральнай Азіі? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт